гемаглабі́н, -у, м.

Бялковае рэчыва ў складзе крыві, якое надае ёй чырвоны колер і пераносіць кісларод ад органаў дыхання да тканак арганізма.

|| прым. гемаглабі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэспіра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прылада для аховы органаў дыхання (а таксама вачэй, вушэй) ад пылу, шкодных газаў.

Пылаахоўны р.

|| прым. рэспіра́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адху́хаць

‘адагрэць цяплом дыхання што-небудзь (замёрзлыя рукі)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адху́хаю адху́хаем
2-я ас. адху́хаеш адху́хаеце
3-я ас. адху́хае адху́хаюць
Прошлы час
м. адху́хаў адху́халі
ж. адху́хала
н. адху́хала
Загадны лад
2-я ас. адху́хай адху́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адху́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адху́хваць

‘адаграваць цяплом дыхання што-небудзь (замёрзлыя рукі)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адху́хваю адху́хваем
2-я ас. адху́хваеш адху́хваеце
3-я ас. адху́хвае адху́хваюць
Прошлы час
м. адху́хваў адху́хвалі
ж. адху́хвала
н. адху́хвала
Загадны лад
2-я ас. адху́хвай адху́хвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адху́хваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стэто́граф, ‑а, м.

Апарат для запісу рухаў грудной клеткі ў час дыхання.

[Ад грэч. stēthos — грудзі і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́бры, -аў, адз. жа́бра, -ы, ж.

Органы дыхання рыб і некаторых водных жывёлін.

Узяць за жабры каго-н. — прымусіць да чаго-н.; паставіць у бязвыхаднае становішча.

|| прым. жа́бравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фасге́н, ‑у, м.

Ядавіты бясколерны газ з удушлівым пахам, які пашкоджвае органы дыхання.

[Ад грэч. phōs — святло і genos — род.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́хальны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для дыхання, удзельнічае ў дыханні. Дыхальныя органы. Дыхальныя шляхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цытахро́м, ‑у, м.

Біялагічны каталізатар, які ўдзельнічае ў працэсе дыхання; адзін з дыхальных ферментаў.

[Ад грэч. kýtos — ёмішча, клетка і chrōma — колер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пнеўма...² Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да лёгкіх, напр.: пнеўмадыяфрагменны, пнеўмаплеўрыт, пнеўмасклероз, пнеўмафіброз, пнеўмацыроз;

2) які мае адносіны да дыхання, да дыхальных шляхоў, напр.: пнеўмавірусы, пнеўмаманометр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)