штохвілі́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які бывае, адбываецца, праводзіцца і пад. кожную хвіліну. Штохвілінныя сігналы.

2. Пастаянны, бесперапынны; вельмі часты. Штохвілінная небяспека. □ Надакучвала.. [Багуцкаму] ўся гэтая нудная дыскусія, штохвілінная неабходнасць падладоювацца пад гэтага невука. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спрэ́чка ‘спаборніцтва на словах, дыскусія’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр.), спрэ́чны ‘сварлівы’ (Сл. ПЗБ), дзеясловы спрача́цца (ТСБМ), дыял. спрэча́цца (ТС). З польск. sprzeczka ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 99 з літ-рай). Сюды ж утворанае на аснове беларускага слова спрэ́ка ‘тс’ (Нас.). Далей гл. прэч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Звязаць, змацаваць усё, многае. Пазвязваць вяроўкі. □ Хлопцы пазвязвалі шнуркамі лыжы, пачысцілі і змазалі канькі і здалі іх на дзетдомаўскі склад — да наступнай зімы. Нядзведскі.

2. Перавязаць, звязаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Дыскусія магла б зацягнуцца надоўга, але я маргнуў салдатам, каб яны пазвязвалі рукі гітлераўцам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гіба́ць ’гнуць’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.), ’мясіць, рабіць (каравай)’ (Сцяц.). Адносіцца да прасл. *gybati (апафанічная форма да *gъbnǫti : *gubiti): рус. дыял. гиба́ть, укр. дыял. гиба́ть, польск. дыял. gibać, серб.-харв. ги́бати, ст.-слав. гыбати і г. д. (падрабязны агляд форм і дыскусія ў Трубачова, Эт. сл., 7, 216–217). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 274–275.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гусь ’гусь’. Лексема праславянскага характару: рус. гусь, укр. гусь, польск. gęś, чэш. hus, славен. gȏs і г. д. Агляд версій адносна захавання ў слав. мовах формы *gǫsь (а не *zǫsь) гл. у Фасмера, 1, 478. Трубачоў мяркуе, што слова мае гукапераймальны характар, таму ў слав. мовах рэгулярнасць фанетычных змен магла і не мець месца (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 88–89; там і дыскусія).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пре́ние​II ср.;

1. уст. спрэ́чка, -кі ж.;

2. мн. (в судебном процессе) спрэ́чкі, -чак ед. нет;

суде́бные пре́ния судо́выя спрэ́чкі;

3. мн. (публичный спор по каким-л. вопросам) спрэ́чкі, -чак ед. нет; (дебаты) дэба́ты, -таў ед. нет; дыску́сія, -сіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)