дур, -у, м. (разм.).

Дурнота, неразумны ўчынак, дзівацтва.

Д. нейкі найшоў на яго.

Выбіць дур з галавы — адвучыць ад якіх-н. звычак, ад чаго-н. нядобрага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рыжо́та ’рыжавалосы’ (Сл. ПЗБ). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑ота, як брыдо́та, дурно́та, басо́та, мяко́та (Сцяцко, Афікс. наз., 120–121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхатня́дурнота, глупства’, ’непрыемны выпадак’, ’заблытанасць’ (Нас.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ня ад дзеяслова *ліхацець, параўн. укр. лихоти́тися ’рабіцца млосна’, лихоті́ти ’праклінаць, клясці’, рус. урал., сіб., амур. лихо́ти́ть ’нудзіць’, с.-урал. лихоти́ться ’прыхварнуць’, ст.-рус. лихотный (XI ст.) ’шалапутны’, лихоть ’адхіленне’, ст.-польск. lichocić ’даводзіць да нэндзы, вынішчаць, аслабляць’ (XVI ст.), lichotny ’дрэнны, ганебны, незаконны, подлы’, в.-луж. lichoćić ’займацца ліхвярствам’, чэш. lichotiti ’ліслівіць, хваліць’, славац. lichotiť ’дагаджаць’. Паўн.-прасл. lixotiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рытату́йня, рытату́йнасць, рыстату́йня, рыстату́йнасцьдурнота’ (Янк. Мат.), рытату́йна, рыстату́йна ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), рытату́йный, рыстату́йный ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), руск. дыял. ритату́ешник ’клоун, камедыянт’, ритату́й ’камедыянт’, ’дурань, прыдурак’, ритату́йчик ’кукла’. Магчыма, экспрэснае ўтварэнне ад ратату́й ’французскае блюда’. З іншага боку параўн. чэш. řítiti se ’скідваць’, ’абрушвацца’, ’абвальвацца’, серб.-харв. ри̏таты се ’брыкацца’, ’біць заднімі нагамі’ (пра каня), балг. ри́там, ры́там ’брыкаць’, ’лягаць’, ’піхаць’, якое да прасл. *rjutiti, rutiti ’брыкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неразу́мие ср. неразу́мнасць, -ці ж.; (нерассудительность) неразва́жлівасць, -ці ж.; (глупость) дурно́та, -ты ж., ду́расць, -ці ж.;

сде́лать по неразу́мию зрабі́ць па неразу́мнасці (па ду́расці);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непроходи́мый

1. непрахо́дны;

непроходи́мое боло́то непрахо́днае бало́та;

2. перен., разг. несусве́тны; (безнадёжный) безнадзе́йны; (беспросветный) беспрасве́тны;

непроходи́мый дура́к несусве́тны (безнадзе́йны) ду́рань;

непроходи́мая глу́пость несусве́тная (беспрасве́тная) дурно́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дурната, неразумнасць, вар'яцтва; дурнота, дурата, дурасць, ідыёцтва (разм.); тупасць, ідыятызм (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

глу́пость ж.

1. (качество, свойство) дурно́та, -ты ж., ду́расць, -ці ж., неразу́мнасць, -ці ж.; (бессмысленность) бязглу́здасць, -ці ж.; (нелепость) недарэ́чнасць, -ці ж.;

2. (глупый поступок, глупое слово) глу́пства, -ва ср., мн. нет;

сде́лать по глу́пости зрабі́ць па ду́расці (па дурно́це, праз дурно́ту);

не говори́те глу́постей не гавары́це глу́пства;

глу́пости разг. глу́пства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацягну́ць 1, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., каго-што.

1. Цягнучы, даставіць куды‑н. Перад світаннем Грысь зацягнуў у кусты лодку, прыкрыў яе зялёным веццем, папаратнікам. Кулакоўскі. [Андрэй і Аўрам] воз зацягнулі ў гумно і пайшлі ў хату. Чарнышэвіч. / у безас. ужыв. Гіганцкую жывёліну зацягнула пад кіль і смяртэльна параніла вінтом. Матрунёнак.

2. перан. Разм. Сілаю, угаворамі прывесці куды‑н., прымусіць зайсці куды‑н. На першым услоне сядзелі дзве бабулькі. Іх сілай зацягнуў старшыня сельсавета Міхаіл Сцяпанавіч Карэба і знарок пасадзіў наперадзе, на «самае ганаровае месца». Гаўрылкін. Гэты юнак аднаго разу зацягнуў Максіма на патаемны сход, які адбываўся ў хатцы на самым беразе ракі. Мікуліч.

3. Уцягнуць у сярэдзіну, унутр чаго‑н. — Адрэж кавалак дратвы, навашчы і зацягні ў іголку. Якімовіч. [Натка] зацягнула новыя шнуркі ў чаравікі. Васілевіч. // Уцягнуць, засмактаць куды‑н. Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок. Колас.

4. Удыхнуць, уцягнуць у сябе (дым, паветра і пад.). Зірнулі хлопцы на Антося І сліну ўсе яны глынулі, Паветра носам, зацягнулі. Колас. // Разм. Закурыць. А пасля зацягнуў [стары] сваю вялізную люльку і прыхіліўся па канапе адпачыць. Кавалёў.

5. Накрыць тонкім слоем чаго‑н. Уночы быў невялікі замаразак, ён зацягнуў лужынкі тонкім ільдом. Хомчанка. Цюкнула дурнота дрэва сякераю, але яно загоіць сваю рану,.. зацягне маладою карой. Ермаловіч. / у безас. ужыв. [Дрэвы] засынала зямлёй, зацягнула балотнаю тванню. Лынькоў. // Пакрыць чым‑н. нацягнутым. Жанчыны ў белых халатах страшэнна да ўсяго прыдзіраліся. Яны загадалі ў вокнах выняць форткі, а дзіркі зацягнуць марляй — для вентыляцыі. Нядзведскі. // безас. Загаіцца, зажывіцца (пра рану). // Завалачы (пра дым, туман і пад.). Усчаўся моцны вецер, неба зацягнулі хмары, і сыпануў дождж — золкі, халодны, і як у познюю восень. Савіцкі. / у безас. ужыв. Неба зацягнула нізкімі хмарамі, заходні вецер даносіў той няўлоўны своеасаблівы пах снегу, які адчуваецца ў адліжныя дні. Шамякін. Раку паступова зацягнула туманам. Місько.

6. Пацягнуць, расправіць (занавеску і пад.) так, каб закрыць, засланіць што‑н. [Алена] хуценька разабрала.. [бацькаву] пасцель, зацягнула над ложкам занавеску. Кулакоўскі.

7. Туга завязаць, сцягнуць. Зацягнуць вузел. Зацягнуць пятлю. □ Калі скалане паветраная дарога, Над крэслам тужэй зацягні рамяні. Макаль.

8. Заняць чым‑н. часу больш, чым меркавалася; затрымаць заканчэнне чаго‑н. Зацягнуць сяўбу. □ Вітаючыся з Ірынай за руку, Салаўёў неяк міжвольна зацягнуў гэтае вітанне. Шахавец.

9. Шчыльна закруціць, зашрубаваць. Зацягнуць гайку.

•••

І на вяроўцы (на ланцугу, ланцугом, на аркане) не зацягнеш каго — пра таго, хто рашуча адмаўляецца ісці куды‑н., рабіць што‑н.

зацягну́ць 2, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., што.

Разм. Заспяваць. Студэнты, размясціўшыся ў сярэднім купэ, зацягнулі песню, а той, у футболцы, ужо іграў на мандаліне. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)