дубі́чыць

дубасіць каго-небудзь і без прамога дапаўнення (у што-небудзь, па чым-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дубі́чу дубі́чым
2-я ас. дубі́чыш дубі́чыце
3-я ас. дубі́чыць дубі́чаць
Прошлы час
м. дубі́чыў дубі́чылі
ж. дубі́чыла
н. дубі́чыла
Загадны лад
2-я ас. дубі́ч дубі́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дубі́чачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

матлашы́ць, -лашу́, -ло́шыш, -ло́шыць; -ло́шаны; незак. (разм.).

1. што. Ірваць на шматкі, кавалкі.

2. што. Прыводзіць у бязладны стан.

Вецер матлошыць голле.

3. Біць, дубасіць, нішчыць.

Матлошаць адзін аднаго.

|| зак. зматлашы́ць, -лашу́, -ло́шыш, -ло́шыць; -ло́шаны.

|| наз. матлашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

костыля́ть несов., прост.

1. (бить) дуба́сіць; біць;

2. (хромать) кульга́ць, чыкільга́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утю́жить несов.

1. прасава́ць;

2. техн. (укатывать) кача́ць;

3. перен. (бить), прост. дуба́сіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Пахлудава́ць, похлудовиць ’адлупцаваць (кіем)’ (ТС). Да па‑ і хлуд ’палка, жардзіна, дубіна, галіна’ (гл.). Другую частку ‑хлудаваць можна супаставіць з калькай дубасіць (аддубисіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мясі́ць, мяшу́, ме́сіш, ме́сіць; ме́шаны; незак.

1. што. Размякчаць, размінаць якую-н. густую масу, перамешваючы з вадой.

М. цеста.

М. гліну.

2. перан., што. Хадзіць, ездзіць па чым-н. гразкім, топкім, сыпкім і пад.; мяць, шкодзіць, топчучы (разм.).

М. гразь.

Коні месяць пасевы.

3. перан., каго (што). Біць, дубасіць (разм.).

Мясілі яго чым папала.

|| зак. змясі́ць, змяшу́, зме́сіш, зме́сіць; зме́шаны.

|| прым. мясі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

М. цэх хлебазавода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напуска́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напусціць.

•••

На вочы не напускаць каго — не цярпець, адносіцца з пагардай, жорстка. І біў [Лёня] мяне не менш, як у той казцы дзед казу. Маці, якая і сама не напускала на вочы мяне за гультаяватасць, і то аднойчы не сцярпела: — Ды годзе табе яго дубасіць... Сачанка.

напуска́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Даць магчымасць увайсці, пранікнуць вялікай колькасці каго‑, чаго‑н. Напускаць мух у хату. Напускаць дыму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матлашы́ць, ‑лашу, ‑лошыш, ‑лошыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Рваць на шматкі, кавалкі. Сабакі матлошаць зайца.

2. Прыводзіць у бязладны стан. Матлашыць вецер Пракопаву бараду і псуе работу яму: засыпае сцежку белымі струменьчыкамі дробнага, пухкага, як мука, снегу. Колас.

3. Біць, дубасіць, нішчыць. Бывала, даўней, як завядзецца бойка — усё сяло калоціцца. Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго. Колас. [Юзік:] — І калі мы раз наступілі на .. [урангелеўцаў] ды, закрычаўшы ўра, пачалі матлашыць іх штыкамі ды прыкладамі, дык яны кінуліся наўцёкі, а некаторыя здаліся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рыць ’з сілай, моцна біць па чым-небудзь’, ’выбіваць, праць бялізну пранікам’ (ТСБМ, Мал., Бір., Некр., Янк. 1, Шат., Сцяшк. Сл., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС; ЛА, 3), пэріть ’сячы, біць’ (Нікан.), пэрыты ’біць, збіваць’ (Клім.), пе́рыць ’лупцаваць’ (стаўб., Жыв. сл.), ’ісці (пра вялікі дождж)’, ’лупцаваць дзіцё’, ’прагна есці’ (саліг., Нар. словатв.). Укр. пра́ти ’мыць’, ’біць, дубасіць’, рус. пра́ть ’ціснуць, перці’, ’гнесці, душыць’, польск. prać, чэш. práti, славац. prať, славен. práti ’таўчы, гнесці’, ’мыць’, серб.-харв. пра̏ти, макед. пере, балг. пера́, ц.-слав. пьрати ’таптаць нагамі’, ’умываць’. Прасл. *pьrati, *periti ’біць, удараць’, роднаснае літ. per̃ti ’лупіць, драць, сячы’, ’парыць каго-небудзь у лазні’, лат. pḕrt ’тс’ (Міклашыч, 239; Фасмер, 3, 240; Фрэнкель, 578; Бязлай, 3, 104; БЕР, 5, 167), гл. праць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)