уздры́г, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздрыгануць, уздрыгнуць і уздрыгануцца, уздрыгнуцца; дрыжанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрожа́ние дрыжа́нне, -ння ср.; (трепетание) трымце́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вібра́цыя, ‑і, ж.

1. Рытмічнае хістанне пругкага цела; дрыжанне. Вібрацыя машын.

2. Ваганне вышыні тону якога‑н. гуку (голасу, струны). Голас багаты вібрацыямі.

[Лац. vibratio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрожь ж. дры́жыкі, -каў ед. нет; дрыжа́нне, -ння ср., дрыго́тка, -кі ж.;

дрожь в го́лосе дрыжа́нне ў го́ласе;

в дрожь броса́ет, дрожь берёт, пронима́ет дры́жыкі бяру́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подра́гивание

1. падры́гванне, -ння ср.;

2. дрыжа́нне, -ння ср.; падры́гванне, -ння ср.; см. подра́гивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тэрцдрыжанне, тупат’: скачуць, аш тэрц па падлозе ідзець (Мова Сен.). Няясна, магчыма, звязанае з тарцаваць ‘стругаць дрэва ўпоперак слаёў’ (Ласт.), вытворнае ад торц, гл. тарэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязгу́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не суправаджаецца гукам, бясшумны. Пад раніцу з захаду паднялася цёмная хмара. Цяжкая, шырокая, яна павольна ўздымалася ў неба, гасячы зоры. Аб ёй дагадаліся па водблісках далёкіх бязгучных маланак. Галавач. На маладой асінцы лісце дрыжала, але дрыжанне гэтае зусім было бязгучнае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калаці́ць, калачу́, кало́ціш, кало́ціць; незак.

1. каго-што. Выклікаць дрыжанне чаго-н.; хістаць, трэсці.

Выбухі гармат калацілі горад.

К. яблыкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго (што). Выклікаць дрыжыкі (пра страх, ліхаманку, холад і пад.).

Мяне калоціць (безас.).

3. каго-што і без дап. Рабіць вобыск (разм.).

4. што. Гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай (разм.).

К. зацірку.

5. перан., каго (што). Выклікаць непрыемнае пачуццё.

Гэта несправядлівасць калоціць мяне.

6. каго-што і без дап. Часта і моцна стукаць; наносіць удары, біць (разм.).

К. кулакамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трепыха́ние

1. трапята́нне, -ння ср.;

2. трапята́нне, -ння ср.;

3. дрыжа́нне, -ння ср.; матля́нне, -ння ср.; калыха́нне, -ння ср.;

4. мільга́нне, -ння ср., трымце́нне, -ння ср.; см. трепыха́ть, трепыха́ться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калатня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Сварка, звычайна з пабоямі (у хаце, у сям’і). — Мір і спакой гэтаму дому. А то ў другую хату зойдзеш, ідзе такая калатня, што хоць ты вушы затыкай. Гурскі.

2. перан. Бойка, вайна. Раз увосень, калі канчалася вайна, малады чырвонаармеец хадзіў.. і прыглядаўся да асобных будынкаў, што нейкім парадкам асталіся пасля гэтакай калатні. Чорны. Глядзела сонца ў засмучэнні На калатню варожых станаў. — Не вырваць злу ад зла кайданаў. Колас. // Мітусня, неразбярыха, перапалох. Учора ў гэтай самай цырульні была калатня: цэлы дзень дэфензіўшчыкі затрымлівалі і абшуквалі ўсіх. Сабаленка.

3. Дзеянне паводле дзеясл. калаціць (у 1 знач.); хістанне, дрыжанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)