ціму́раўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цімураўцаў, складаецца з цімураўцаў. Цімураўская дружына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грыдзь, ‑і, ж., зб.

Гіст. Малодшая княжацкая дружына ў Старажытнай Русі. // Член гэтай дружыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віва́т, выкл.

Брава, няхай жыве. / у знач. наз. віва́т, ‑а, м. Дружына рада. Смех. Віваты. І кубкі грукаюць часцей. Машара.

[Лац. vivat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паязджа́не, паязжа́недружына жаніха’ (Інстр. II, Касп.). Да пая́зд (гл.). Аб суфіксе ‑ěn‑inъ, ‑jan‑inъ гл. Слаўскі, SP, 1, 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палані́на, ‑ы, ж.

Горная паша з лугавой расліннасцю ў верхнім поясе Карпат і некаторых горных хрыбтоў Балканскага паўвострава. Каб была пры мне дружына Юнакоў-хлапцоў удалых, Ускалыхнуў бы я Карпаты, Бор дрымотны, паланіны. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́к¹, -а́, мн. казакі́, -о́ў і каза́кі, -аў, м.

1. У 15—17 стст. ва Украіне і ў Расіі: член ваенна-земляробчай абшчыны пасяленцаў на ўскраінах дзяржавы, якія ўдзельнічалі ў абароне дзяржаўных граніц.

Данскія казакі.

2. Селянін, патомак гэтых пасяленцаў (на Доне, на Кубані і ў некаторых іншых мясцовасцях), а таксама радавы вайсковай часці з гэтых сялян.

Дывізіі кубанскіх і данскіх казакаў.

Вольны казак — пра свабоднага чалавека, які ні ад каго не залежыць.

|| памянш.-ласк. казачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 2 знач.).

|| прым. каза́цкі, -ая, -ае і каза́чы, -ая, -ае.

Казацкі конь.

Казачая дружына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

борI (лес) бор, род. бо́ру м.;

с бо́ру да с со́сенки погов. збор-дружы́на; адку́ль папа́ла; адусю́ль патро́ху;

отку́да сыр-бо́р загоре́лся погов. адку́ль сыр-бо́р загарэ́ўся, адку́ль лі́ха ўзяло́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жонка; баба, кабета, палавіна, старая, абранніца; прынцэса (перан., разм.); дружына (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

добраахво́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які робіцца па ўласнаму жаданню, па сваёй воля, без прымусу. Добраахвотная згода. Добраахвотная справа. □ Лукаш, зразумела, праходзіўся па дварах, збіраў статак і браў добраахвотныя падаткі. Колас. Варакса даглядала курэй. Гэта была яе добраахвотная праца, бо была Варакса па-за сваімі рабочымі гадамі. Баранавых. // Які прыняў на сябе якія‑н. абавязкі па ўласнаму жаданню, без прымусу. [Маша] была не толькі лепшай аперацыйнай сястрой, але і яго [Яраша] добраахвотным сакратаром. Шамякін.

2. Заснаваны на прынцыпе самадзейнасці мас. Добраахвотная народная дружына. Добраахвотнае спартыўнае таварыства. Добраахвотная пажарная ахова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вясе́лле, вясе́лля, весі͡еле, высі́льле, вясе́лё ’вясельная дружына’; ’вяселле’ (БРС, Нас., Булг., Мядзв., Гарэц., Шат., Мал., Грыг., Бяс., віл., З нар. сл., Сцяшк., ДАБМ, к. 338), укр. весі́лля ’тс’, рус. паўдн., смал., пск., валаг., арханг., урал. веселье ’вяселле’, свярдл., арханг. ’вечарынка’, ст.-рус. веселье ’радасць, забава, пацеха’; ’вяселле’, польск. wesele ’весялосць, радасць, забава’; ’бяседа’; ’банкет’; ’вяселле’; ’шлюб у касцёле’; ’хрэсьбіны’, н.-луж. wjasele ’радасць, весялосць’, в.-луж. wjeselo ’радасць, пацеха, асалода, забава’, чэш. veselí ’вясёлы, радасны настрой, весялосць’; ’вясёлая забава’; ’вяселле’, славац. veselie ’вяселле’, уст. ’весялосць, забава, добры настрой’, славен. vesélje ’радасць, пацеха, забава, асалода’, серб.-харв. весе́ље ’бяседа, забава, весялосць’, макед. веселие ’весялосць, банкет, бяседа’; ’урачыстасць, свята’, балг. веселие ’весялосць, свята’. Да прасл. veselьje, якое ўтворана ад вясёлы (гл.) і абстрактнага суф. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)