дру́жба, ‑ы, ж.

Блізкія прыязныя адносіны паміж кім‑н., заснаваныя на ўзаемнай прыхільнасць, агульнасці інтарэсаў і пад.; сяброўства. Даўняя дружба. Дружба народаў СССР. □ Наш доўг быў ісці, прабівацца да роднай зямлі, а доўг салдацкай дружбы патрабаваў ад мяне несці параненага сябра. Шамякін. Былі слаўныя вечары іх блізкасці і дружбы — хіба не можа быць дружбы паміж мужчынам і жанчынаю? Колас.

•••

Не ў службу, а ў дружбу; не па службе, а па дружбе гл. служба.

Дружба дружбай, а служба службай — нельга парушаць службовых законаў у імя дружбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цалава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; незак., каго-што.

Дакранацца вуснамі да каго-, чаго-н. у знак любві, ласкі, дружбы і пад.

Ц. маці.

Ц. руку.

|| зак. пацалава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны.

|| наз. цалава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атмасфе́ра, -ы, ж.

1. Газападобная абалонка Зямлі і некаторых іншых планет.

Зямная а.

2. перан. Навакольныя ўмовы, абставіны, асяроддзе.

А. даверу.

А. дружбы і супрацоўніцтва.

3. Адзінка вымярэння ціску газаў.

Ціск у сто атмасфер.

|| прым. атмасфе́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабраці́мства, ‑а, н.

Старажытны славянскі звычай узвядзення блізкай дружбы ў ступень брацтва, які суправаджаўся пэўным абрадам. Пабрацімства воінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Адказная роля, высокае прызначэнне каго-н.

Вялікая м. вучонага.

2. Пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва пры якой-н. дзяржаве на чале з пасланнікам.

3. Дыпламатычная дэлегацыя спецыяльнага прызначэння.

М. дружбы (перан.). М. добрай волі (перан.).

4. Місіянерская арганізацыя.

Папская м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніць, -і, мн. ні́ці, -ей, ж.

1. мн. Тое, што і нітка.

2. Прадмет, які падобны на нітку, нагадвае нітку.

Н. лямпы напальвання.

Ніці павуціння.

3. перан. Тое, што злучае адно з адным, служыць для сувязі.

Ніці дружбы.

|| прым. ніцяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зало́г, -гу м.

1. в разн. знач. зало́г; (ценная вещь — ещё) закла́д;

вы́купіць з. — вы́купить зало́г (закла́д);

даць у з. сто ты́сяч рублёў — дать в зало́г сто ты́сяч рубле́й;

2. перен. зало́г;

з. дру́жбы — зало́г дру́жбы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́яцельства, ‑а, н.

Таварыскія адносіны; сяброўства. Кожны з .. [настаўнікаў], у меру сваіх душэўных сіл, асаблівасцей характару, прыносіў даніну на алтар дружбы і прыяцельства, калі гаварыць высокім стылем. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выражэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выражаць — выразіць.

2. Тое, што і адлюстраванне (у 3, 4 знач.). Трэба сказаць, што адносіны паміж [Кулакоўскім і Буднікам] былі выражэннем своеасаблівай дружбы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узае́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць узаемнага. // Узаемнае пачуццё (сімпатыі, дружбы, кахання і пад.). Гаснулі ў вокнах агеньчыкі. Стасіку здавалася, што гэта гаснуць у яго душы пробліскі светлых надзей на ўзаемнасць Ганусі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)