Надодніцы ’на світанні’ (Сцяшк. Сл.), надоднік ’да світання’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння на (прыназоўнік), назоўнікаў додніца, доднікдосвітак’ (гл.) у форме дав.-месн. скл. адз. л. (да дзень).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́цемак, по́цемкі, по́цем ’цемната’ (ТСБМ, Нас., Сцяц., Бяльк.), по́цемку, по́цямку упоцемку’ (Сл. ПЗБ). Ад по- (*po‑) і цьма (Сцяцко, Афікс. наз., 243). Утворана, як до́світак. Сюды ж по́цемак ’скрытны чалавек’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́дасвет ’світанне, досвітак; перыяд часу да ўзыходу сонца’ (Мядзв.). Лексікалізацыя словазлучэння пе́рад све́там ’на досвітку’ з гутарковай трансфармацыяй прыназоўніка ў сцягнутую форму пры́д…, якая разам з міжкансанантным інтэрфіксам ‑а‑ стала выконваць функцыю прэфікса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зсветдосвітак, світанне, золак’ (Нас.). Укр. ро́зсвіт, славен. (raz)svit ’тс’, серб., чарнаг. ра̏свит. Фармальна ўтворана пры дапамозе прыстаўкі раз- (< прасл. *orz‑) і назоўніка свет‑ (< прасл. *světъ ’святло’ < і.-е. *svoi̯t‑) > свяці́ць ’асвятляць’ (гл.). Тут дзеяслоўная прыстаўка надае назоўніку значэнне ’пашырацца, распаўсюджвацца’. Аналагічна польск. rozbrzask і brzask, чэш. rozbřesk і břesk, ст.-чэш. bréžk, славац. rozbresk ’світанак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Браскдосвітак’ (Мар. дыс.). Марозаў, там жа, лічыць, што гэта паланізм. Параўн. польск. brzask ’тс’. Хоць тэарэтычна браск можа быць і бел. словам (параўн. рус. брезг ’тс’, бре́зжит ’світае’, чэш. břesk, ст.-слав. пробрѣзгъ і г. д. — слав. *brězg‑; аб слав. словах гл. Фасмер, 1, 211), усё ж на бел. глебе яно ізаляванае (акрамя таго, у бел. мове было б брэск). Укр. дыял. бряск ’бляск’ таксама з польск. (гл. Рыхардт, Poln., 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зварухну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Зрабіць рух целам; варухнуцца, паварушыцца. Зося гэтак задрыжала ад страху, што нават дзіця на руках зварухнулася і заплакала. Чарот. Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў. // Зрабіць хуткі, нязначны рух; таргануцца, дрыгнуць (пра часткі цела). Кусцістыя бровы старога зварухнуліся. Даніленка. Ніводзін мускул на твары Лабановіча не зварухнуўся. Колас. // Прыйсці ў лёгкі рух; скалыхнуцца. Досвітак ціхі ў барах, Не зварухнуцца галінкі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

світанне, рассвітанне, досвітак, дасвецце, золак, зара, зараніца; світанак (разм.); дзянніца (паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рассве́т м., прям., перен. світа́нне, -ння ср., зо́лак, -лку и -лаку м., до́світак, -тку м.;

на рассве́те на світа́нні, на зо́лку, на до́світку;

до рассве́та давідна́, на до́світку; да зо́лку, да світа́ння;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарэ́ць, ‑эе; незак.

1. Станавіцца шэрым. Твар у .. [Севы] шарэў, калі ў такія хвіліны даводзілася гаварыць з бацькам. Карпаў. Неба шарэла. Было вельмі холадна. Мележ.

2. Выдзяляцца сваім шэрым колерам, віднецца. Пераезд у нізіне ўжо ледзь шарэў у вячэрнім паўзмроку. Быкаў. Зрабілася яшчэ больш цёмна, толькі шарэлі ў цемры шыбы вокнаў. Асіпенка.

3. безас. Світаць або змяркацца. Бярэцца на досвітак. Прыкметна шарэе, але хмары густа зацягваюць і без таго хмурнае неба, — мусіць, будзе мяцеліца. Сачанка. Унізе, ля зямлі, шарэла: надыходзіў вечар — хутка, па-зімоваму, адразу ж пасля паўдня. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заря́ ж.

1. (окраска горизонта) зара́, -ры́ ж.;

2. (раннее утро) зо́лак, -лку м., до́світак, -тку м., світа́нне, -ння ср.;

на заре на зо́лку, на до́світку, на світа́нні;

встать с зарёй устаць на зо́лку (на до́світку, на світа́нні);

3. перен. зара́нак, -нку м., світа́нне, -ння ср.; до́світак, -тку м.;

заря́ но́вой жи́зни зара́нак но́вага жыцця́;

на заре́ ю́ности на зара́нку юна́цтва;

4. (сигнал) зара́, -ры́ ж.;

бить зарю́о́рю) біць зару́;

ни свет, ни заря́ чуць свет, яшчэ́ і на дзень не займа́лася.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)