Дарагі́ ’дарагі’. Рус. дорого́й, укр. дороги́й, польск. drogi, чэш. drahý, серб.-харв. дра̑г, балг. драг, ст.-слав. драгъ. Прасл. *dorgъ ’тс’. Лат. dā̀rgs ’дарагі’, з якім параўноўваюць слав. слова, магчыма, запазычана са слав. моў. Іншыя версіі таксама вельмі няпэўныя. Трубачоў (Эт. сл., 5, 77) думае пра слав. інавацыю (можа. сувязь з *dьržati). Агляд праблематыкі ў Трубачова, там жа. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 531.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мі́ленькі

1. прил. ми́ленький, дорого́й; люби́мый;

м. дружо́к — ми́ленький (дорого́й) дружо́к;

2. прил. (приятный на вид) ми́ленький;

3. прил. (при ласковом обращении) ми́ленький;

4. в знач. сущ., разг. ми́ленький;

як м. — как ми́ленький

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перекуси́ть сов.

1. (кусая, разделить) перакусі́ць, мног. папераку́сваць;

перекуси́ть ни́тку перакусі́ць ні́тку;

2. (съесть немного, наскоро) разг. перакусі́ць;

они́ перекуси́ли пе́ред доро́гой яны́ перакусі́лі пе́рад даро́гай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сілкава́цца несов.

1. разг. подкрепля́ться;

с. пе́рад даро́гай — подкрепля́ться пе́ред доро́гой;

2. тех. пита́ться;

ля́мпачкі ~ку́юцца ад пахо́днай электраста́нцыі — ла́мпочки пита́ются от похо́дной электроста́нции;

3. возвр., страд. подкрепля́ться; пита́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ми́лый

1. прил. мі́лы;

2. прил. (дорогой, любимый) лю́бы;

3. сущ. лю́бы, -бага м., мі́лы, -лага м.; (возлюбленный — ещё) каха́ны, -нага м.;

ми́лые браня́тся — то́лько те́шатся посл. хто каго́ лю́біць, той таго́ і чу́біць;

ми́лое де́ло до́брая спра́ва, любата́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пое́сть сов.

1. (немного) з’е́сці; (наесться) пад’е́сці;

пое́л су́пу з’еў су́пу;

пое́шь пе́ред доро́гой з’еш (пад’е́ш) пе́рад даро́гай;

2. (съесть всё, испортить грызя) пае́сці, (много, неоднократно) папаяда́ць, папае́сці;

ко́шка пое́ла всё мя́со ко́шка пае́ла ўсё мя́са;

моль пое́ла мех моль пае́ла фу́тра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

висе́ть несов., в разн. знач. вісе́ць;

ла́мпа виси́т над столо́м ля́мпа вісі́ць над стало́м;

скала́ виси́т над доро́гой скала́ вісі́ць над даро́гай;

пла́тье с одного́ бо́ку виси́т суке́нка з аднаго́ бо́ку вісі́ць;

висе́ть на волоске́ вісе́ць на валаску́;

висе́ть в во́здухе вісе́ць у паве́тры;

висе́ть на ше́е вісе́ць на шы́і.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́лы прил.

1. ми́лый;

2. (приятный) ми́лый, милови́дный; (нежный — ещё) уми́льный;

3. (приветливый, предупредительный) ми́лый, любе́зный;

4. (дорогой, близкий) ми́лый, люби́мый;

5. (при дружеском обращении) ми́лый;

6. в знач. сущ. ми́лый;

за мі́лую душу́ — за ми́лую ду́шу;

з мі́лым рай і ў будане́ — с ми́лым рай и в шалаше́;

свет не м. — свет не мил; на свет не гляде́л бы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́дны I

1. (находящийся в прямом родстве) родно́й;

р. ба́цька — родно́й оте́ц;

~ная дачка́ — родна́я дочь;

2. (по месту рождения, по духу, унаследованный) родно́й, роди́мый;

р. край — родно́й (роди́мый) край;

~ная зямля́ — родна́я (роди́мая) земля́;

р. го́рад — родно́й (роди́мый) го́род;

~ная мо́ва — родно́й язы́к;

3. (дорогой, близкий) родно́й;

~ная шко́ла — родна́я шко́ла;

4. см. ро́днасны;

р. кут — родно́й уголо́к

ро́дны II: р. склон грам. роди́тельный паде́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

круг (род. кру́га)

1. м., в разн. знач. круг;

вы́разаць к. з кардо́ну — вы́резать круг из карто́на;

выратава́льны к. — спаса́тельный круг;

к. развіцця́ — круг разви́тия;

2. (окольный путь) круг, крюк;

пайшо́ў не той даро́гай і зрабі́ў вялі́кі к. — пошёл не той доро́гой и сде́лал большо́й крюк;

квадрату́ра кру́га — квадрату́ра кру́га;

к. кровазваро́ту — круг кровообраще́ния;

паля́рны к. — поля́рный круг;

на к. — (в среднем) на круг;

зага́нны к. — поро́чный круг;

даць к. — дать крю́ку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)