стаме́ска ж., стол. стаме́ска, -кі ж., до́лата, -та ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
даўбе́нне, ‑я, н.
Апрацоўка матэрыялаў (драўніны, металаў) зняццем стружкі пры дапамозе долата, разца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́зель, ‑я, м.
Рухавік унутранага згарання, які працуе на вадкім паліве. Тысячасільныя дызелі пакручваюць магутныя трубы, на канцы якіх недзе ў недасягальнай глыбіні круціцца долата. Даніленка.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фермуа́р, ‑а, м.
1. Засцежка, спражка на чым‑н. (альбоме, каралях і пад.), звычайна ўпрыгожаная чым‑н. // Каралі з такой засцежкай-упрыгожаннем.
2. Спец. Долата для мастацкага разбярства, ціснення скуры.
[Фр. fermoir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Памянш. да карона (у 1 знач.).
2. Знешняя частка зуба.
3. Металічная або пластмасавая абалонка, якая надзяваецца на зуб для яго захавання. Паставіць каронку. Залатая каронка.
4. Від свідравальнага долата. Алмазная каронка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубі́ла, ‑а, ж.
Ручны інструмент, род долата для апрацоўкі металу і каменю. Адзін рабочы прыстаўляў да прэнта зубіла, другі біў зверху молатам. Чорны. Часта люлькаю пыхкаў, злаваўся і грукаў Малатком па зубілу — разносіўся звон. Высякалі яго працавітыя рукі На каменні слупкі невядомых імён. Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце; пр. прадзёўб, ‑дзяўбла, ‑дзяўбло; заг. прадзяўбі; зак., што.
1. Прабіць дзюбай. Кураня прадзяўбло шкарлупіну яйца.
2. Зрабіць дзірку або паглыбленне, часта стукаючы чым‑н. Антон узяў долата і прадзёўб пару дзірак .. для спіц. Пальчэўскі.
3. і без дап. Дзяўбці некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стаме́ска ‘сталярская прылада з пляскатым тонкім долатам’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк.), стама́йза ‘тс’ (Сл. Брэс.), штама́йза ‘тс’ (Скарбы). Рус. стаме́ска, стаме́зка ‘тс’. Запазычанне з н.-ням. stemmîzṇ або нова-в.-ням. Stemmeisen ‘долата’; гл. Фасмер, 3, 744 з літ-рай. Для стаме́ска магчыма рускае пасрэдніцтва; стама́йза, штамайза, відаць, непасрэдна з нова-в.-ням.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пехаўё ’цапільна’ (светлае ДАБМ, камент., 828), пяхаўё, пехаўё ’дзяржанне ў лапаце’ (іўеў., светлаг., акц., стол., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), пехоўё ’дзяржанне ў памяле’ (стол., ЛА, 4), ’драўляная ручка ў пешні’ (ТС), пехаўё ’корпус долата для выдоўбвання борці’ (Мат.), укр. палес. паховʼе ’дзяржальна ў вілах’, польск. дыял. piechowisko ’дзяржанне рыбацкай восці’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑аўе/ ‑аўе (Сцяцко, Афікс. наз., 168) на базе прасл. *pexati, аснова якога прадстаўлена ў пешня (гл.); неверагодна наконт укр. паховые ’чаранок вілаў’. Ніканчук (Этимология–1984, 169: ідэя раскрытасці, “распахнутости” > паха, пахвіна, гл.).⇉-
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. асядаць — асесці (у 1 знач.).
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. асадзіць 1 (у 1 знач.).
3. Спец. Глыбіня апускання судна ў ваду. Карабель з глыбокай асадкай. Няпоўны асадка.
4. Спец. У кавальскай справе — ковачная аперацыя, пры якой павялічваецца таўшчыня загатоўкі за кошт яе вышыні.
5. Тое, што і асада 2 (у 2 і 3 знач.). На сценах віселі розныя малюнкі ў прыгожых асадках. Колас. // Драўляная частка якога‑н. інструмента, прылады, якая з’яўляецца дзяржаннем металічнай або якой‑н. іншай часткі. Асадка долата. □ Дзед Трыфан любіў буслоў, як любіў ён і галубоў, для якіх спецыяльна на гарышчы хаты ставіў асадкі старых рашотаў, і птушкі ў іх вілі гнёзды. Сабаленка. // Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка (у 3 знач.). А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. Колас. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. Скрыган. А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)