дичь

1. дзічы́на, -ны ж.;

2. разг. (вздор) лухта́, -ты́ ж.; (бессмыслица) бязглу́здзіца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Медзюля́н ’тоўсты, непаваротлівы’, мідзюля́н ’тс’, медзюля́нскі сабака (Нас., Бяльк.), медзяля́н ’свавольнік’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З польск. medelan, (pies) medelański ’паляўнічы сабака, з якім хадзілі на мядзведзя’, якое ад назвы г. Мілана — Mediolana < гальск. Mediolanum ’пасярод поля’ (Насовіч, 283; Брукнер, 327), — з гэтага раёна Паўночнай Італіі паходзілі вялікія паляўнічыя сабакі. Неверагодна Карскі (Труды, 390), які тлумачыў лексему уплывам літ. слоў з коранем med‑ ’лес’: medė́jas ’паляўнічы’, medìnisдзічына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзіч, ‑ы, ж.

1. Тое, што і дзічына (у 1 знач.). Хоць дзядзька наш не паляўнічы, Ды меў ахвоту і да дзічы. Колас.

2. Разм. Глухое месца, глуш. У другое месца перабраўся — Яму уважыў пан ляснічы, І сеў Міхал у страшнай дзічы, Дзе лес адзін, хмызняк ды поле Ды ветру посвісты па волі. Колас. Я і сягоння адшукаць бы мог Сцяжынкі тыя ў дзічы дрыгвістай. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабани́на

1. (мясо дикой свиньи) кабані́на, -ны ж., дзічы́на, -ны ж.; вепручы́на, -ны ж.;

2. (мясо домашней свиньи) свіні́на, -ны ж., кабані́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Во́ін (БРС, КТС). Рус. во́ин, укр. воїн, ст.-рус. воинъ, ст.-слав. воинъ, балг. паэт. воин, серб.-харв. во̀јни̑к, славен. vojník, чэш., славац. vojín, voják. Утворана пры дапамозе суф. адзінкавасці ‑inъ ад прасл. *vojь з магчымым значэннем ’група войска’ (Махэк₂, 696; БЕР, 172). Іншая ступень чаргавання ў ст.-слав. повинѫти ’пакарыць, заваяваць’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. vejù, výti ’гнаць(ца), праследаваць’, vajóti імперф., ст.-інд. vḕti ’праследуе, імкнецца да’, авест. vayeiti ’гоніць, праследуе’, лац. vēnor, ‑āri ’паляваць’, ст.-ісл. veiðr ’паляванне’, ст.-в.-ням. weida ’тс’, грэч. ἵεμαι ’імкнуся, жадаю’, ірл. fíadдзічына’, лац. proelium*provoiliom) (Фасмер, 1, 334; Траўтман, 345 і наст.; Шанскі, 1, В, 141 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талэпа́ ’месца, крыху прыкрытае снегам’ (Сл. Брэс.). Магчыма, да тал, та́лы (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. смал. талоба́: во за́иччая тылаба́ ’месца, дзе заўсёды водзіцца дзічына, якая пакідае сляды на снезе’ (Дабр.). Не выключала, што гэта гукапераймальнае ўтварэнне ад *талэ́п, параўн. укр. тала́п ’пра капанне ў чым-небудзь рэдкім’, дыял. таля́п ’тс’, ад якіх паходзяць тала́пати ’ўтвараць характэрныя гукі, ходзячы ў растаптаным або завялікім абутку’, дыял. ’каламуціць ваду, плюхаючыся ў ёй; брудзіць’, чэш. tlapati ’шлёпаць, ступаць, крочыць’, якое Махэк’2 (645) узводзіць да *telp‑ (гл. целяпаць), не зусім яснае польск. дыял. tałapać się ’плёскацца, хлюпаць у вадзе’ (магчыма, усходнеславянскага паходжання). Гл. таксама Фасмер, 4, 15; ЕСУМ, 5, 507–508.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кра́сный

1. чырво́ны;

кра́сная кра́ска чырво́ная фа́рба;

кра́сное зна́мя чырво́ны сцяг;

Кра́сная А́рмия Чырво́ная А́рмія;

Кра́сная пло́щадь Кра́сная пло́шча;

кра́сный уголо́к чырво́ны куто́к;

кра́сный обо́з чырво́ны або́з;

Кра́сный Флот Чырво́ны Флот;

О́бщество Кра́сного Креста́ и Кра́сного Полуме́сяца Тавары́ства Чырво́нага Кры́жа і Чырво́нага Паўме́сяца;

кра́сное де́рево чырво́нае дрэ́ва;

кра́сный гриб асаві́к, падасі́навік;

кра́сный железня́к чырво́ны жалязня́к;

кра́сный пе́рец чырво́ны пе́рац;

кра́сный фо́сфор хим. чырво́ны фо́сфар;

кра́сная медь хим. чырво́ная медзь;

кра́сное вино́ чырво́нае віно́;

кра́сное кале́ние физ., техн. чырво́ны напа́л;

кра́сная ли́ния архит. чырво́ная лі́нія;

кра́сный лес хваёвы лес;

кра́сная строка́ но́вы радо́к;

кра́сный това́р уст. карту́на;

2. (красивый) прыго́жы;

кра́сная де́вица фольк. прыго́жая дзяўчы́на (краса́-дзе́ўчына);

3. (ценный) кашто́ўны;

кра́сная ры́ба кашто́ўная ры́ба;

кра́сная дичь охот. кашто́ўная дзічы́на;

кра́сный зверь кашто́ўны звер;

4. нар.-поэт. (светлый) све́тлы; (ясный) я́сны; (погожий) паго́дны;

кра́сное со́лнышко я́снае со́нейка;

ле́то кра́сное ле́та я́снае;

кра́сные дни паго́дныя (я́сныя) дні;

5. сущ. чырво́ны, -нага м.;

го́род за́нят кра́сными го́рад заня́ты чырво́нымі;

для кра́сного словца́ для прыго́жага (тра́пнага) сло́ва (сло́ўца);

кра́сная цена́ найбо́льшая цана́;

пусти́ть кра́сного петуха́ пусці́ць чырво́нага пе́ўня;

проходи́ть кра́сной ни́тью прахо́дзіць чырво́най ні́ткай;

долг платежо́м кра́сен посл. што ві́нен, адда́ць паві́нен;

на миру́ и смерть красна́ посл. на лю́дзях і паме́рці не стра́шна;

кра́сный у́гол пачэ́сны кут, по́куць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)