па́рубок обл. дзяцю́к, род. дзецюка́ м.; хло́пец, -пца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мальчу́гадзяцюк’ (Нас.), мальчуга́ ’хлапчына’ (воран., Сл. ПЗБ), мальчуга́н ’даволі вялікі дзяцюк’ (Нас.), мальчу́жка ’хлопчык’ (Нас.) — запазычаны з рус. мовы (Даль, 2, 764). Аналагічна мальчы́шча ’вялікі дзяцюк’ (Нас.). Паўн. рус. наўг. (грэбл.) мальчи́ще ’падлетак, хлопчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́ндаль ‘гультаявата дзяцюк’ (слуц., Жыв. сл., 65). Экспрэсіўнае ўтварэнне гукапераймальнага пахожання, параўн. тындаль, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Младзе́нец ’малады на вяселлі’ (віц., КЭС), ’дзяцюк, не зусім яшчэ дарослы хлопец’ (Нас.). З польск. młodzieniec ’юнак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на баяне. Баяніст, доўгі дзяцюк, прыклаўшы вуха да мяхоў, ляніва расцягваў баян. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышч, ‑а, м.

Невялікі запалёны бугарок, гнайнічок на скуры. Тады з натоўпу выйшаў мардаты дзяцюк у кароткім шэрым пінжаку. На носе і падбародку — прышчы. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхвалі́цца, ‑хвалюся, ‑хвалішся, ‑хваліцца; зак.

Разм. Пачаць празмерна хваліцца. На ўвесь зялёны бор Расхваліўся Мухамор, Што пад шапкай — маку цвет — Ён дзяцюк на цэлы свет. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлопец, дзяцюк, юнак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вяртля́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі рухавы. Максім быў вяртлявы, нізкага росту дзяцюк, з тонкімі чорнымі дугамі-брывамі і жывымі вачамі. Колас. Скачуць з галінкі на галінку вяртлявыя рыжахвостыя вавёрачкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапе́лец, ‑льца, м.

Чалавек, які ўтапіўся або топіцца. Сёння ў рацэ знайшлі тапельца, маладога хлопца. Няхай. Дзяцюк стаяў і вудзіў рыбу І раптам крыкнуў: — Божа мой! Ратуйце хлопчыка! Тапельца! — Пабег па дарозе. — Бяда! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)