удзесяцёх, прысл.

У колькасці дзесяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэ́цыма, ‑ы, ж.

1. Інтэрвал паміж першай і дзесятай ступенямі дыятанічнай гамы. // Дзесятая ступень дыятанічнай гамы.

2. Страфа з дзесяці радкоў.

[Ад лац. decima — дзесятая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́пельніца, ‑ы, ж.

Спецыяльная пасудзіна для акуркаў і страсання попелу пры курэнні. [Мужчыны] паспелі ўжо добра пракурыць канцылярыю, уклаўшы ў попельніцу каля дзесяці акуркаў. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяся́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Адзінка падліку, роўная дзесяці, а таксама дзесяць аднолькавых прадметаў.

Д. яек.

2. Дзесяць год узросту.

Дзявяты д. пайшоў.

3. мн. Перадапошняя лічба шматзначнага ліку.

Клас адзінак, дзясяткаў, соцень.

4. мн. Пра вялікую колькасць чаго-н.

Да яго звяртаюцца дзясяткі людзей.

Не з баязлівага дзясятка хто (разм.) — пра смелага, рашучага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́ннасць ж., книжн. де́ятельность;

яго́ ч. на праця́гу дзесяці́ год — его́ де́ятельность на протяже́нии десяти́ лет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

першаўзо́р, ‑у, м.

Першапачатковы ўзор, аснова для творчасці. Арыгінальных вершаў на рускай мове, якія не мелі б аўтарскіх беларускіх першаўзораў, у Багдановіча адносна мала: крыху больш дзесяці. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працэнто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Разм. Налічэнне аплаты за працу натурай або грашамі ў памеры некалькіх працэнтаў ад зробленага. — За бульбу працэнтоўку даюць. З дзесяці пудоў — пуд. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Васемна́ццаць. Рус. восемна́дцать, укр. вісімна́дцять, ст.-слав. осмьнадесѧте, ст.-рус. осмьнадесять, чэш. osmnáct і г. д. Прасл. *osmь na desęte ’васемнаццаць’ (літаральна ’восем пасля дзесяці’). У размоўнай мове прасл. форма падверглася розным скарачэнням і ўпрашчэнням (Брукнер, 110; Фасмер, 1, 356; Супрун, Числит., 15; Шанскі, 1, В, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папраша́йніцтва, ‑а, н.

1. Занятак папрашайкі; папрашайнічанне. Высокі, з доўгай скудлачанай сівай барадою дзед у цёмных акулярах, абвешаны торбамі, другі дзень цягаўся з хлопчыкам-павадыром гадоў дзесяці за абозам і нахабна прыставаў з папрашайніцтвам. Машара.

2. Выпрошванне чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць — адагнаць (у 1, 2, 4 знач.).

2. Малако, з якога сепаратарам аддзелена, адагнана смятанка. З дзесяці машын здадзенага малака сем машын адгону вяртаюць калгасу. Дуброўскі.

3. Прадукт адгонкі парай. Спіртавыя адгоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)