пакаёвы, -ая, -ае.
1. гл. пакой.
2. Хатні, звязаны са знаходжаннем у жылым памяшканні.
Пакаёвыя кветкі.
П. сабака (не дваровы). Пакаёвая тэмпература (звычайная для жылога памяшкання).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
барбо́с, ‑а, м.
1. Дваровы сабака.
2. Лаянк. Пра злога, грубага чалавека. Наперадзе ўсё ліха, зло І здзекі панскага барбоса. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поме́стный ист. маёнткавы, маянтко́вы, дваро́вы, паме́сны;
поме́стное дворя́нство паме́снае двара́нства.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дво́рны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дваровы (у 2 знач.). Бацька .. быў дворны пастух, і з малых гадоў Сцяпан быў у яго падпаскам. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дварня́к, ‑а, м.
Разм. Непародзісты дваровы сабака. Здаравенны дварняк, бразгаючы ланцугамі, падняўся на дыбы, злосна забрахаў. Хомчанка. Асабліва не даваў спакою ласям Макейчыкаў Дунай — нейкая помесь дварняка з ганчаком. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак.
1. Стаць ручным, прывыкнуць да каго‑, чаго‑н. Алень хутка прыручыўся. □ Прыручыўся [заяц], стаў дваровы, У шкоду больш не пабяжыць. Калачынскі.
2. перан. Разм. Стаць даверлівым, паслухмяным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Надворсак ’дворышча’ (навагр., Нар. сл.). Да надворак з цяжка вытлумачальнай устаўкай зычнага с; магчыма, пад уплывам прыметніка дворскі ’дваровы, уласцівы панскаму двару’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лейт, ст.-бел. лейтъ, лейть ’чорнарабочы дваровы чалавек’ (пач. XV ст.) (Булыка, Запазыч.). З літ. *laitis (К- Яб лонскіс, Liet. žodž. sen., 1941, 114).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярхо́ўнік (гіст.) ’начальнік, старшыня справы’ (БРС), укр. верховник, рус. верховник, ст.-рус. верховникъ, врьховникъ ’асоба, якая валодае вярхоўнай уладай, начальнік’; ’служка пры двары, дваровы’ (з XV ст.). Бел. лексема запазычана з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чалядзі́н, ‑а, м.
Гіст.
1. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме. І ўсе дваровыя людзі або чалядзіны і чалядзінкі, як называлі іх паны, і людзі навакольных вёсак і сёлаў разам з Язэпкавымі бацькамі належалі пану, рабілі на пана, дзень і ноч мусілі помніць пра свайго пана. Якімовіч.
2. Той, хто належыць да чэлядзі (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)