дахо́длівы, -ая, -ае.

Даступны для разумення.

Даклад быў напісаны даходлівай мовай.

|| наз. дахо́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шырокадасту́пны, ‑ая, ‑ае.

Які даступны, зразумелы многім людзям. Шырокадаступная літаратура. // Даступны для ўсіх па цане. Шырокадаступныя тавары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

постижи́мый спасціга́льны; дасту́пныо́зуму); (понятный) зразуме́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапедэ́ўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (кніжн.).

Папярэдні курс ведаў пра што-н.

|| прым. прапедэўты́чны, -ая, -ае.

П. курс (даступны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вытлумача́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Даступны для разумення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмакраты́чны, -ая, -ае.

1. гл. дэмакратыя.

2. Просты і даступны ў сваіх адносінах да людзей.

Д. начальнік.

|| наз. дэмакраты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульнадасту́пны, -ая, -ае.

1. Даступны для ўсіх па цане, па магчымасці карыстацца.

Агульнадаступныя цэны.

2. Зразумелы, просты паводле выкладу.

Агульнадаступная лекцыя.

|| наз. агульнадасту́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няго́рды, ‑ая, ‑ае.

Які не мае гордасці; просты, даступны. Нягорды чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распазнава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які можна распазнаць, даступны для распазнавання. Распазнавальныя прыкметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відны́, -а́я, -о́е; відзён, відна́, відно́; мн. відны́.

1. толькі поўн. ф. Добра асветлены, не цёмны.

Відная ноч.

2. пераважна кар. ф. Даступны зроку, бачны.

Дом відзён здалёку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)