шар-зо́нд, шара-зонда, М (аб) шары-зондзе, м.

Напоўнены вадародам шар для даследаванняў высокіх слаёў атмасферы пры дапамозе аўтаматычных прыбораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біяста́нцыя, ‑і, ж.

Навукова-даследчая ўстанова, прызначаная для ўсебаковага стацыянарнага вывучэння раслін і жывёл у прыродных умовах і правядзення эксперыментальных даследаванняў; біялагічная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камера́льны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца ў кабінеце, лабараторыі (пра навуковую апрацоўку матэрыялаў, сабраных у час экспедыцый і палявых даследаванняў). Камеральныя работы. Камеральная апрацоўка матэрыялаў.

[Фр. cameral з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьпаста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., каго-што каму-чаму.

1. Параўнаць, паказаўшы розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога.

С. вывады двух даследаванняў.

2. Процідзейнічаючы, накіраваць супраць каго-, чаго-н.

С. розум сіле.

|| незак. супрацьпастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. супрацьпастаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкрыццё, -я́, мн. -кры́цці, -яў, н.

1. гл. адкрыць.

2. Тое, што выяўлена, стала вядомым у выніку даследаванняў і пад., новая ісціна.

Навуковае а.

А. атамнай энергіі.

3. Тое, што неспадзявана для каго-н. устаноўлена, выяўлена, пазнана.

І раптам нечаканае а.: ён піша вершы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́ра, -ы, ж.

1. Тое, на што можна абаперціся, што служыць для падтрымкі чаго-н.

А. для моста.

Плошча апоры.

2. перан. Дапамога, сіла, што падтрымлівае каго-, што-н.; падтрымка.

Дзеці — а. для бацькоў у старасці.

3. перан. Зыходны пункт, аснова чаго-н.

Вопыт папярэднікаў — а. для далейшых даследаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

статы́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Навука, якая вывучае колькасныя паказчыкі развіцця грамадства і грамадскай вытворчасці.

Эканамічная с.

Сельскагаспадарчая с.

2. чаго. Колькасны ўлік разнастайных масавых выпадкаў, з’яў.

С. нараджальнасці.

Прамысловая с.

3. Навуковы метад колькасных даследаванняў, якія выкарыстоўваюцца ў некаторых галінах ведаў.

Лінгвістычная с.

|| прым. статысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюлетэ́нь, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой-н. важнай грамадскай падзеі, справе.

Б. з’езда.

2. Назва некаторых перыядычных выданняў, у якіх змяшчаюцца кароткія матэрыялы аб працы ўстаноў, грамадскіх арганізацый, вынікі даследаванняў і пад.

Б.

Музея Марка Шагала.

3. Лісток для галасавання.

Выбарчы б.

4. Бальнічны ліст аб часовай непрацаздольнасці па хваробе (разм.).

Узяць б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шліф, ‑а, м.

1. У геалогіі — тонкая адшліфаваная празрыстая пласцінка мінералу ці горнай пароды, якая служыць для мікраскапічнага даследавання. Шліфы акамянелай драўніны. □ Невялікі шліф пароды пад мікраскопам нагадвае стракатую мазаіку з малюсенькіх крышталікаў. «Маладосць».

2. У тэхніцы — узор металу ці металічнага сплаву для макра- або мікраскапічнага даследаванняў.

[Ням. Schliff.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць, кола тэм. Тэматыка даследаванняў. Былінная тэматыка. □ Тэматыка лірычных твораў Я. Коласа надзвычай разнастайная. «Беларусь». Рабочая тэматыка займае ўсё большае і большае месца ў творах беларускіх пісьменнікаў. Арабей. Сергіевічу, які ўпершыню браўся за гістарычную тэматыку, хацелася даць трактоўку яе ў народным духу. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)