папраша́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Займацца жабрацтвам; пабірацца.

2. Прасіць, дакучаць просьбамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каму і без дап.

Часта прыставаць да каго-н., турбаваць каго-н., дакучаць каму-н.

Было ўсё добра, толькі камары назалялі.

|| наз. назаля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аса́, -ы́, мн. во́сы, -аў, ж.

Перапончатакрылае насякомае з джалам.

Асой у вочы кідацца — назойліва прыставаць, дакучаць.

|| прым. асі́ны, -ая, -ае.

Асінае гняздо (таксама перан.: пра зборышча шкодных людзей, ворагаў і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што (разм.).

Націраць мазалі доўгай работай або хадзьбой.

М. рукі.

Мазоліць вочы каму (разм.) — дакучаць, назаляць пастаяннай прысутнасцю.

Мазоліць язык (разм.) — упустую гаварыць.

|| зак. памазо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приеда́ться несов., разг.

1. прыяда́цца;

2. перен. прыяда́цца, дакуча́ць, надакуча́ць, абры́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мінчава́цца ’хвалявацца, трывожыцца’ (Ян.). Няясна. Магчыма, з польск. męczyć się ’мучыцца’, ’дакучаць, назаляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аддрэ́нчыць ’аддрукаваць’ (Шат.). Відаць, кантамінацыя дрэнчыць (< польск. dręczyć ’мучыць, дакучаць, ціснуць’) і друкаваць (< польск. drukować).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывяза́цца, -яжу́ся, -я́жашся, -я́жацца; -яжы́ся; зак. (разм.).

1. Прымацавацца да чаго-н. вяроўкай.

П. поясам да слупа.

2. перан., да каго-чаго. Пачаць дакучаць, прыставаць.

П. з пытаннямі.

3. перан., да каго-чаго або за кім-чым. Пачаць неадступна ісці за кім-, чым-н.

Сабака прывязаўся да хлопчыка.

|| незак. прывя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкасну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Адстаць, адчапіцца, адвязацца. [Аўгіня:] — Адкасніся ад мяне. Ідзі прэч. Колас. [Хмялеўскі:] — Ды каб я ад Халусты адкаснуўся, то чалавекам стаў бы. Чарнышэвіч. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прыказка.

•••

Адкасніся ад маёй галавы — перастань дакучаць, адчапіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зуде́тьII несов., разг.

1. (издавать звенящий звук) звіне́ць, гусці́;

2. (докучать одним и тем же) дакуча́ць, назаля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)