дама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.

1. Дакончыць мазанне чаго‑н.; абмазаць, намазаць да якога‑н. месца.

2. Расходаваць на мазанне ўвесь матэрыял. Дамазаць усю гліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Канчаткова змучыць.

2. перан. З цяжкасцю давесці да канца, дакончыць што‑н. — Я ж прачытаў тваю дысертацыю. — Дамучыў? — з усмешкай спытаўся Максім. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. даклаў, ‑клала; заг. дакладзі; зак., што.

1. Дакончыць складванне, мураванне чаго‑н. Дакласці печ. Дакласці воз.

2. і чаго. Разм. Дадаць, пакласці дадаткова да якой‑н. меры. Дакласці цукерак у вазу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Дакончыць абмер, вымярэнне чаго‑н.; абмераць, вымераць да канца ці да якога‑н. месца. Дамераць зямельны ўчастак.

2. Разм. Дабавіць да таго, што адмерана; адмераць, намераць поўнасцю. Дамерай яшчэ пяць метраў. Дамерай дзве кварты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

давучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.

1. Завяршыць сваю адукацыю, дакончыць навучанне чаму‑н. Давучыцца на курсах.

2. Правучыцца да якога‑н. тэрміну, класа, курса і пад. Давучыцца да лета. Давучыцца да трэцяга курса.

3. Разм. Працяглай вучобай давесці сябе да непрыемных вынікаў. Давучыўся да таго, што страціў зрок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́сціць ’дабіць, даканаць; пакараць’ (слон., Нар. лекс.), дарэ́сьціцьдакончыць’ (Нар. сл.), ’разбурыць, разбіць’ (зэльв., Жыв. сл.). Рус. рестить ’лаяцца’, изрестити ’выкалаць’. Прасл. *restiti ’калоць, біць; лаяцца, караць’, магчыма, уяўляе сабой дэнамінатыў ад *restъ(ь?), верагодна ў значэнні ’калючка, вастрыё’, як, напрыклад *čьstiti ’шанаваць’ < *čьstь ’гонар’; gostiti ’гасцяваць’ < gostь ’госць’ (Гарачава, Этимология–1980, 105–106). Відаць, сюды ж рэ́сткі, мяркуючы па ілюстрацыі: крычэць на ўвесь свет рэсткім крыкам (Глеб Альгердзіч. Нашчадкі і спадкаемцы // Шыпшына, № 2, 1946. С. 36), са значэннем ’востры, пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Давесці да знясілення, пагібелі; загубіць. Як ні мацаваўся Сулкоўскі, але настойка яго даканала. Чарнышэвіч. І памёр Тарас. Няволя З горам даканалі. Зашумелі сумна-сумна Дняпровыя хвалі. Купала. // Дакончыць што‑н., скончыць з чым‑н. — Сена ў стагах, лён у павецях, — пануе над іншымі тонкі, трошкі зрывісты голас, — засталася бульба. Даканаем яе — і баста. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забіць, загубіць, знішчыць; утрупяніць, зніштожыць, улажыць, палажыць, стукнуць, прыстукнуць, дакончыць, прыкончыць, прыбраць, уходаць, кокнуць, укакошыць, укаюкаць (разм.) □ адабраць жыццё, абарваць жыццё, рашыць жыцця, пазбавіць ад жыцця, зжыць са свету, звесці са свету, адправіць на той свет, пусціць на той свет, загнаць на той свет, загнаць у магілу, увагнаць у магілу, знесці галаву, скруціць галаву, зняць галаву з плеч, выняць душу, дастаць душу, выняць дух, дастаць духі, прыбраць з дарогі, пусціць у расход, пусціць у царства нябеснае

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)