Мра́ка ’непагадзь’ (браг., Шатал.; Ян.), лельч. ’снег з дажджом’ (ЛАПП), мра́чны ’дажджлівы’ (Ян.), мра́чыць ’імжэць’ (браг., Шатал.). З укр. мовы, параўн. мра́ка, мря́ка ’густы туман з дробным дажджом’, мря́чити ’імжэць’, мра́чний ’туманны, дажджлівы’. Узыходзіць да прасл. morkъ > морак (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 528.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перамо́кнуць сов., в разн. знач. перемо́кнуть;

п. пад дажджо́м — перемо́кнуть под дождём;

грыбы́ ~клі — грибы́ перемо́кли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дажджавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які паходзіць з дажджу, уласцівы дажджу, утвораны дажджом. Дажджавая вада. Дажджавыя каплі. □ За агародамі на нізкай паплавіне звінела дажджавая ручаіна. Чорны. // Які нясе дождж, багаты дажджом. Дажджавыя воблакі. // Прызначаны для засцярогі ад дажджу. Дажджавы плашч.

•••

Дажджавы чарвяк гл. чарвяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́кнуць, -ну, -неш, -не; мок, -кла; -ні; незак.

1. Станавіцца мокрым, вільготным.

М. пад дажджом.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Псавацца ад празмернай вільгаці.

Сена мокне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ляжаць у вадзе або іншай вадкасці для набыцця пэўных якасцей.

Лён мокне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́нуцца, ‑нецца; зак.

Паліцца, пацячы адразу, хлынуць патокам. Укрытае шэрымі хмарамі неба гатова было лінуцца дажджом. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дажджлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Багаты дажджом, з частымі дажджамі. Неба было шэрае, халоднае, нібы ў познюю дажджлівую восень. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыпі́ца, ‑ы, ж.

Разм. Скрыпка. А скрыпіца галасіла Смутнай восені дажджом, Адчувалася ў ёй сіла, Што лілася ручаём. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упляска́цца, уплешчацца; зак.

Разм.

1. Ушчыльніцца, стаць больш цвёрдым. Ралля ўпляскалася дажджом.

2. Увайсці, убіцца ў зямлю. Бацвінне ўпляскалася ў грады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́рань, -і, ж.

1. Тонкі снегавы слой, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням паверхні пры рэзкім пахаладанні; туман з халодным дробным дажджом, імжа; смуга выпарэнняў у сырое надвор’е.

Дрэвы стаялі ў шэрані.

Неба пакрылася шэранню.

2. Змрок, цемра.

Перадранішняя ш.

3. Шэрая афарбоўка чаго-н., шэрасць.

Ш. хмар.

Ш. будзёншчыны (перан.).

|| прым. шэ́раневы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Стан атмасферы ў дадзеным месцы, у дадзены час; добрае надвор’е.

Марозная п.

Хто дажджом косіць, той пагодай сушыць (з нар.). Рабіць пагоду (перан.: мець рашаючае значэнне ў якой-н. справе). Чакаць з мора пагоды (перан.: знаходзіцца ў чаканні чаго-н. няпэўнага).

|| памянш. паго́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (разм.).

|| прым. паго́дны, -ая, -ае (спец.).

Пагодныя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)