доку́шать сов., прост.
1. (доесть) дае́сці, мног. падаяда́ць;
2. (допить) дапі́ць, мног. падапіва́ць.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
подъе́сть сов.
1. (снизу) разг. пад’е́сці;
2. (съесть до конца) прост. з’е́сці, дае́сці, пае́сці.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ *Патру́сіны, лін. потру́сыны ’канец вяселля’ (Сл. Брэс.). Магчыма, з укр. лубенск. потрусини ’збор вялікай колькасці гасцей, асоб вельмі блізкіх сям’і на другі дзень гулянкі, каб даесці і дапіць рэшткі са ўчарашняга дня’. Утвораны ад потрусити ’патрэсці, праверыць, зрабіць труску, праверку’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
жмут, ‑а, М жмуце, м.
Невялікі скрутак чаго‑н. Замест адказу Сцяпан дастаў з-за пазухі цэлы жмут паперак. Колас. [Міхалка] парваў жмут высокай травы, спехам перавязаў яе абрыўкам вяровачкі, і атрымаўся ладны венік. Якімовіч. Ракуцька паспеў даесці хлеб і скруціць у жмут пустую торбу. Чорны. // Звязак некалькіх аднародных прадметаў. Жмут вяровак. Жмут ключоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
да..., прыстаўка.
1. Служыць для ўтварэння дзеясловаў са знач. завяршэння дзеяння, давядзення яго да канца, да якой-н. мяжы або дасягнення мэты, напр.: даварыць, даесці, дапісаць, дажыць, даплысці.
2. Служыць для ўтварэння дзеясловаў са знач. прыбаўлення да ранейшага, напр.: даатрымаць, дакупіць, даўкамплектаваць.
3. Удзельнічае ва ўтварэнні дзеясловаў на -цца, -ся са знач. дамагчыся чаго-н., напр.: дабудзіцца, дазваніцца, даклікацца.
4. Служыць для ўтварэння дзеясловаў на -цца, -ся са знач. адмоўнай ацэнкі вынікаў дзеяння, напр.: дабегацца, дагуляцца, даскакацца.
5. Служыць для ўтварэння прыметнікаў са знач.: ранейшы, які адбыўся да таго, што абазначана ўтваральнай асновай, напр.: даваенны, дакастрычніцкі, датэрміновы.
6. Служыць для ўтварэння прыслоўяў са знач. меры дзеяння, напр.: дабяла, дагала, дачыста, дапаўна, дап’яна, дапазна, дацямна.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)