закульга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Пачаць кульгаць.

З ночы я штосьці закульгаў.

2. Пайсці кульгаючы.

Закульгаў дадому.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запле́сціся², -ляту́ся, -ляце́шся, -ляце́цца; -ляцёмся, -лецяце́ся, -ляту́цца; -пляці́ся; зак. (разм.).

З цяжкасцю зайсці куды-н.

Ледзь заплёўся дадому.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпле́сціся, -ляту́ся, -ляце́шся, -ляце́цца; -ляцёмся, -лецяце́ся, -ляту́цца; -лёўся, -ляла́ся, -ло́ся; -ляці́ся; зак. (разм.).

Прыйсці куды-н. з цяжкасцю, паволі.

Прыплёўся дадому.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

восвоя́си нареч., разг. дамо́ў, дадо́му, даха́ты;

возврати́ться восвоя́си вярну́цца дамо́ў (дадо́му, даха́ты); (в знач. не солоно хлебавши) вярну́цца ні з чым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эвакуі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) эвакуацыю каго-, чаго-н.

Э. супрацоўнікаў.

Дадому вярталіся эвакуіраваныя (наз.).

|| звар. эвакуі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доста́вка даста́ўка, -кі ж.;

с доста́вкой на́ дом з даста́ўкай дадо́му;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамоў, дадому, дахаты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ра́на², ране́й, прысл.

1. Раніцай, уранні.

З вечара да рана (наз.).

2. Раннім часам; пра ранні час.

Прыехаць вельмі р.

3. Да ўстаноўленага або патрэбнага часу.

Р. вярнуцца дадому.

Р. легчы спаць.

Рана ці позна, рана-позна — калі-н. (пра тое, што абавязкова павінна здарыцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верну́ться в разн. знач. вярну́цца;

верну́ться домо́й вярну́цца дадо́му;

мо́лодость не вернётся маладо́сць не ве́рнецца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распакава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; зак.

1. Распакаваць свае рэчы (разм.).

Прыехаўшы дадому, распакаваліся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вызваліцца ад упакоўкі, развязацца.

Пакет распакаваўся.

|| незак. распако́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. распако́ўванне, -я, н. і распако́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)