ко́нюх, ‑а, м.

Даглядчык коней. Працаваць конюхам. Калгасны конюх. □ Са стайні конюх вывеў на шпацыр варанога жарабца. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лясні́к, лесніка, м.

Даглядчык, вартаўнік лесу. Раней .. [Савел Іванавіч] працаваў лесніком, аддаў лесу ледзь не ўсё жыццё, зараз на пенсіі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кармы́чдаглядчык жывёлы’ (Яўс.). Мабыць, таксама да карміць (гл.). Словаўтварэнне не зусім яснее: ‑ыч < ‑ісь < ‑ikjь. Параўн. кармін ∼∼ карміць, як родзічрадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́нюх1 ’воўк, які нападае на коней’ (Сцяшк. Сл.). Гл. конь1.

Ко́нюх2 ’конюх, даглядчык коней’ (ТСБМ, Нас.). Гл. конь1.

Ко́нюх3 ’каня (птушка)’ (Бяльк.). Кантамінацыйнае пераўтварэнне канюк > конюх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раўнаду́шша, ‑а, н.

Абыякавыя, безудзельныя адносіны да каго‑, чаго‑н.; абыякавасць. «Трэба жыць, — падумаў [Лагацкі], трэба смялей і весялей жыць: пазбыцца раўнадушша, чэрствасці, замкнутасці ў сабе...» М. Стральцоў. Даглядчык з .. [Нічыпара] выйшаў дрэнны, і не так па гультайству, як па абыякавасці, раўнадушшы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лясні́к, лясьні́к, лесні́к, лісні́к, лыснэ́кдаглядчык, вартаўнік лесу, палясоўшчык’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Касп., Яруш., Сл. ПЗБ). Пашырана гэта лексема ў зах.- і ўсх.-слав. мовах; славен. lẹsńik мае блізкія значэнні: ’лясная яблыня, лясоўка’, lesníka ’тс’, макед. лесник ’ляшчына’, ’арэшнік’. Прасл. lěsьn‑ikъ (Слаўскі, 4, 178–179).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райці́ннікі ’выхавацелі і пастухі коней’ (Карскі, Труды, 320), ст.-бел. ройтиник (з 1510 г.) ’шляхціч (’путный боярин’) вялікага князя’, ’даглядчык коней, конюх, канявод’. Лічыцца запазычаннем з літ. raĩtininkas ’вершнік’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 94). Трэба думаць, што літ. raĩtininkas утворана паводле мадэлі dainininkas ’спявак, пясняр’ (< daina ’песня’), mokslininkas ’вучоны’ (< mokslas ’навука’) і інш., адсюль raĩtininkas, магчыма, ад літ. raitija ’конніца, кавалерыя’, што, імаверна, звязана з ням. reiten ’ехаць’, Reiten ’язда на кані’. Такім чынам, у якасці здагадкі, паколькі бел. райціннік мае іншую афіксацыю, можна дапусціць самастойнае яго ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑нік непасрэдна з ням. *reiten‑nik, магчыма, з прамежкавай аддзеяслоўнай формай *райцінне ’язда на кані’. Падобна, як і ст.-польск. rojćnicki (1561 г.) створана з уласнай патранімічнай суфіксацыяй < *rejtьn‑icki. Гл. таксама ройтаннік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)