плаце́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плацяжу. Плацежнае абавязацельства. □ — Дык у вас жа няма грошай, — сказаў.. [Собіч]. — Вы нават перабралі ў нас. Можа сёння пералічылі, дык давайце ваша плацежнае даручэнне. Скрыган.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
карпара́цыя, ‑і, ж.
Група асоб, аб’яднаных прафесіянальнымі, саслоўнымі і пад. інтарэсамі. Радыёвяшчальная карпарацыя. □ — Вось што, давайце зробім так: даручыце мне весці перамовы ад карпарацыі прысяжных павераных горада Мінска з панам Урублеўскім. Колас.
[Ад лац. corporatio — аб’яднанне.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
падсусе́дзіцца, ‑седжуся, ‑седзішся, ‑садзіцца; зак., да каго-чаго.
Разм. Сесці, размясціцца побач з кім‑н.; далучыцца да каго‑, чаго‑н.; прысуседзіцца. [Лоўгач:] — Давайце і мы па адной бярозе пасадзім!.. — Падсуседзімся да дзіцячай ініцыятывы? Савіцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сепара́тны, ‑ая, ‑ае.
Асобны, які вядзецца без ведама і згоды саюзнікаў. Сепаратны дагавор. Сепаратны мір. // Адасоблены ад іншых. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна. Шамякін.
[Лац. separatus — аддзелены.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Нум ’ну, давайце’: нум‑те‑тка, братцы, думати (гом., Рам. 1), нумо: нумо думати, гадати, де нам, сестра, мати узяти (там жа), укр. нум, нумо ’тс’. З ну (гл.), узмоцненага часціцай ‑м(о), таго ж паходжання, што і ў быццам (параўн. бытта), гл. ESSJ SG, 2, 507; 1, 321. Будзіловіч (Грам. особенности малорус, говора в Гродн. губ., рук.) супастаўляў нумо з дзеяслоўным канчаткам у диймо (пабуджальная форма).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ну́це ’ну, давайце’: núcie chłopcy próbować (Пятк. 2), ну́це і ну́цё ’выклічнік, які ўжываецца пры паганянні валоў’ (Кліх), ну́цетка ’ну, нутка’ (Нас.), укр., рус. ну́те ’тс’, серб.-харв. ну̏те, ну̏ти ’ну; бач’, славен. nuti, nute ’бач’. З *nu/nǫ (гл. ну) і часціцы *‑te (*‑tě, *‑ti), якую часам спрабуюць звязаць з канчаткам 2‑й асобы мн. л. загад, ладу (ESSJ SG, 1, 329; 2, 506; Фасмер, 3, 88). Параўн. ну́тка (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
валаво́дзіцца, ‑воджуся, ‑водзішся, ‑водзіцца; незак.
Разм. Аддаваць залішне многа часу і ўвагі каму‑, чаму‑н.; няньчыцца. [Мілоўскі:] — Давайце зараз размяркуем, хто [хлеб] будзе здаваць, каб на сходзе доўга не валаводзіцца з гэтым. Галавач. [Бухгалтар:] — Распісвайся, і няма калі мне з табой валаводзіцца. М. Стральцоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
гара́чнасць, ‑і, ж.
Страснасць, палкасць, схільнасць захапляцца чым‑н. Гарачнасць натуры. □ — Дык давайце туды і пойдзем! — з гарачнасцю падхапіў самы шустры ў звяне піянер Валодзя. Якімовіч. // Паспешлівасць пры выбары рашэння, нястрыманасць, запальчывасць. [Камандзір] баяўся сваёй гарачнасці і сілай стрымліваў парыванні, каб не разгневаць Наталлю Максімаўну. Дудо.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
эле́ктрыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.
Разм. Электрычнасць; электрычнае асвятленне. Старыя паломаны праслы, Электрыка рвецца ў аконцы. Купала. Праваднік уключыў электрыку, і купэ акунулася ў бледна-зялёнае святло. Васілевіч. Давайце плаціну ўздымем, Электрыку пусцім у ход, Бо нам не асіліць аднымі Рыдлёўкамі багну балот. Калачынскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
разме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Мераючы, вызначыць межы, падзяліць на часткі, згодна велічыні чаго‑н. Пад час землеўпарадкавання каморнікі не вельмі чыста размералі палеткі, пакрыўдзіўшы Лук’янаву вёску ў карысць суседняй. Лужанін. — А мы з вамі, Аляксей Васільевіч, давайце размераем ды вызначым месца пад палі. Пальчэўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)