1. Усебакова разгледзець, абдумаць што-н., дзелячыся сваімі думкамі, меркаваннямі.
Давайце разам памяркуем і вырашым, што будзем рабіць далей.
2. Падумаўшы, разважыць, прыйсці да якога-н. вываду.
Ён памеркаваў і згадзіўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
rearrange[ˌri:əˈreɪndʒ]v. перастаўля́ць, перасо́ўваць (у розных знач.);
Let’s rearrange the furniture.Давайце пераставім мэблю;
Let’s rearrange the party for Saturday.Давайце перанясём вечарыну на суботу.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГАЛІНО́ЎСКАЯ (Ніна Васілеўна) (н. 18.12.1935 в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла Магілёўскае дашкольнае педвучылішча (1955). Працавала выхавацелькай дзіцячага сада, дзіцячага дома (1955—58), карэктарам (1962—67). Друкуецца з 1958. Піша для дзяцей. Аўтар кніжак вершаў «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Размова сняжынак» (1968), «Кніжчыны сябры» (1975), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), «Гусіны капялюшык» (1994) і інш. Вершы Галіноўскай напісаны вобразнай мовай, з любоўю да маленькіх чытачоў, з дабрынёй разумнага настаўніка.