паўко́ла, ‑а, н.

Паўзамкнутая крывая лінія; тое, што мае форму такой лініі, размешчана па такой лініі; паўкруг. — Тут вось і вырасце гігант зусім новай для Беларусі галіны індустрыі, — прамовіў Мікалай Міхайлавіч, апісваючы рукой шырокае наўкола. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да нагі (у 1 знач.). // Прызначаны для ног. Негр-гігант згінае на рэйках бранзалеты нажных кайданоў, я вызваляюся з жалезных путаў. Дамашэвіч. // Які прыводзяцца ў дзеянне нагой, нагамі. Нажная швейная машына. Нажны тормаз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Алю́дзець ’вырасці, зрабіцца больш развітым’ (Шат.). Магчыма, з гоц. liudan ’расці’, бо ў славянскіх і балтыйскіх мовах і.-е. *leu̯dh‑ нібы не мае значэння ’рост, расці’, толькі ’людзі’. Параўн., аднак, серб.-харв. љӳда, љӳдина ’штосьці вялізнае, волат, гігант’ (бел.-серб. ізалекса?). Нарэшце, не выключана яшчэ адна версія алюдзецьзрабіцца людзьмі (у сэнсе ’зрабіцца дарослымі’) (Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 16–17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́латгігант, асілак’ (БРС, Касп., Гарэц., КТС). Рус. волот, дыял. велет ’тс’, укр. ве́лет, велетень ’тс’, ст.-рус. волотъ, ц.-слав. влатъгігант’, зах.-слав. Veletabi ’племя вільцы ў Макленбургу’ (= *veletove). Было некалькі спроб высветліць этымалогію гэтага слова, але галоўная цяжкасць — хістанне o/e — застаецца нявырашанай. Брукнер (AfslPh, 42, 138) велет звязвае са ст.-слав. велии ’вялікі’, а варыянт волот лічыць больш позняй аналагічнай формай. Сабалеўскі (РФВ, 64, 117) спрабаваў тлумачыць хістанне галосных як розныя асіміляцыі, але гэтага недастаткова. Міклашыч (394) супастаўляе з с.-лац. Veletabi, назвай заходнеславянскага племені. Дапускаецца роднасць з лац. valeo ’я ў сілах, здаровы’, тахар. A wäl‑ ’панаваць’, тахар. B walo, wlo ’пан, гасудар’ (Бенвеніст, Festschr. Н. Hirt, 2, 234). Версія Шахматава (AfslPh, 33, 87 і наст.), паводле якой слова запазычана з кельц. (параўн. ірл. flaith ’валадар’), памылковая па фанетычных прычынах (Фасмер, 1, 344). Аб сувязі тэрмінаў волот, велет з волос, велес гл. Іванаў, Тапароў, Иссл., 62 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́лат, ‑а, М ‑лаце, м.

1. Казачны герой незвычайнай сілы, удаласці і мужнасці; асілак. // Чалавек вялікага росту і сілы; велікан, гігант. [Багданёнак] быў волат гадоў трыццаці. Чарнышэвіч. Волатам выглядае цельшынскі дзед Мікіта. Пшыркоў. // перан. Што‑н. надта вялікіх памераў. На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. В. Вольскі.

2. перан. Чалавек выдатных здольнасцей, геній; тытан. У гэтай сялянскай хаце адбылася першая сустрэча волатаў нашай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)