гіга́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Жывёла, расліна і пад. незвычайна вялікіх памераў, велікан.

Слон-г.

2. перан. Пра што-н. незвычайна вялікіх памераў.

Завод-г.

3. перан. Талент, вялікі дзеяч у якой-н. галіне.

Гіганты навукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіга́нт

‘што-н. вялікіх памераў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гіга́нт гіга́нты
Р. гіга́нта гіга́нтаў
Д. гіга́нту гіга́нтам
В. гіга́нт гіга́нты
Т. гіга́нтам гіга́нтамі
М. гіга́нце гіга́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гіга́нт

‘чалавек, жывёліна вялікага росту’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гіга́нт гіга́нты
Р. гіга́нта гіга́нтаў
Д. гіга́нту гіга́нтам
В. гіга́нта гіга́нтаў
Т. гіга́нтам гіга́нтамі
М. гіга́нце гіга́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гіга́нт м. гига́нт, велика́н; исполи́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіга́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Чалавек або жывёліна незвычайна вялікага росту; волат, велікан. Слон-гігант. Кіт-гігант. □ Гаспадар адказаў на прывітанне, і, калі выйшаў на сцежку, аказалася, што гэта вельмі высокага росту чалавек. .. Гігант, мякка ступаючы па пяску, падышоў да дзяцей. Самуйлёнак. // перан. Пра што‑н. незвычайна вялікіх памераў. Завод-гігант. □ І вось найшла навальніца, наваліліся дрэвы, усю зямлю ўслалі векавыя гіганты. Лынькоў. Гараць агні гігантаў індустрыі, Шуміць калоссем плённая зямля. Звонак.

2. перан.; звычайна чаго. Талент, вялікі дзеяч у якой‑н. галіне. Гігант навукі. Гігант сусветнай літаратуры.

[Ад грэч. gigantos — волат, велікан.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіга́нт м. Rese m -n, -n, Gignt m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гіга́нт

(гр. gigas, -antos)

1) чалавек, жывёліна або расліна незвычайна вялікага росту; волат, велікан (напр. слон-г., дуб-г);

2) вялікае і важнае па значэнні прадпрыемства (завод-г.);

3) перан. чалавек, які вызначаецца значнымі дасягненнямі ў якой-н. галіне дзейнасці (г. думкі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Гіга́нтгігант’ (БРС). Рус. гига́нт, укр. гіга́нт. Паводле Шанскага (1, Г, 67–68), для рус. мовы крыніцай з’яўляецца грэч. γίγας, ‑αντοςрус. мове з XIV ст. ужо ў форме гигантъ). Фасмер (1, 404–405) мяркуе, што ў новыя часы рус. мова запазычыла гэта слова з ням. Gigant. Для бел. і ўкр. непасрэднай крыніцай была, здаецца, рус. мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гіга́нт

(гр. gigas, -antos = магутны)

1) істота, расліна або прыродны аб’ект вялізных памераў (напр. слон-г., дуб-г., зорка-г.);

2) вялікае па размаху і значэнню прадпрыемства (напр. завод-г.);

3) перан. чалавек, які вызначаецца значнымі дасягненнямі ў якой-н. галіне (напр. г. мастацтва, г. думкі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сла́лам-гіга́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. сла́лам-гіга́нт
Р. сла́лам-гіга́нта
Д. сла́лам-гіга́нту
В. сла́лам-гіга́нт
Т. сла́лам-гіга́нтам
М. сла́лам-гіга́нце

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)