Трыціка́ле ‘збожжавая культура — гібрыд пшаніцы і жыта’ (ТСБМ). Штучнае ўтварэнне з лац. triti(cum) ‘пшаніца’ + (se)cale ‘жыта’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́шанец, мяша́нец ’метыс’, ’прыплод дамашняй жывёлы, птушкі, атрыманы ад скрыжавання розных парод’ (ТСБМ, Нас., Юрч.), рус. смал. ’тс’, ніжагар. ’чалавек, народжаны ад мяшанага шлюбу’, ст.-рус. мѣшанецъ (XVII ст.), польск. mieszaniec ’мулат, метыс’, ’гібрыд’, чэш. míšenec ’тс’. Паўночнаславянскае. Да мяша́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́тай ‘тут’ (Нас.; Сл. ПЗБ), ту́тэй ‘тут’, ‘сюды’ (Нас., Сцяшк.), тутэ́й ‘тс’ (Мат. Гом.). З польск. tutaj ‘тс’, утворанага ад tuta ‘тут’ і займенніка ‑j (< прасл. *jь), як dzisiaj < dzisia, wczoraj < wczora (Борысь, 655). Гібрыд з ту́така і ту́тай — ту́такай ‘тут’ (беласт., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), з часціцай ‑ка: ту́тайка ‘тс’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адда́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аддаліць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца або адбываецца на вялікай адлегласці ад чаго‑н.; далёкі. Тайная паліцыя пачала снаваць сваё густое павуцінне нават у самых аддаленых і глухіх беларускіх паселішчах. Паслядовіч. Аддаленая страляніна пасля ўсяго перажытага.. [жанчынам] была не такой ужо страшнай. Гурскі. // Які даносіцца здалёк. Галасы людзей зліваліся ў суцэльны гул, падобна на аддалены шум марскога прыбою. Шамякін.
3. у знач. прым. Аддзелены вялікім прамежкам часу. Янка Купала пазбегнуў у сваім перакладзе [«Слова аб палку Ігаравым»] наўмыснай стылізацыі пад старажытнасць, што назіраецца часта ў гістарычных нашых аповесцях і раманах, якія адлюстроўваюць аддаленыя эпохі. Палітыка.
4. у знач. прым. Які не мае непасрэднай сувязі з чым‑н.; мала падобны. Аддалены гібрыд. Аддаленае падабенства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галадамі́рыць ’паміраць з голаду; марыць голадам’ (Нас.). Не вельмі яснае ўтварэнне. Здаецца, гэта складанае слова, але не выключаецца, што яно сапсаванае; магчыма, гэта нейкае жартаўлівае ўтварэнне. Акрамя Насовіча, яно быццам больш нідзе не зафіксавана. Няма яго таксама ў рус. і ўкр. мовах. Можна меркаваць, што яно ўзнікла ў якімсьці дыялекце як гібрыд двух слоў: голад (дакладней, пэўнай формы гэтага слова) і мерці, мярэць і да т. п. Тады ’паміраць з голаду’ будзе першапачатковым значэннем, а ’марыць голадам’ — другасным. Другаснымі (вытворнымі) па паходжанню і па значэнню з’яўляюцца і зафіксаваныя ў Насовіча галадамі́ра, галадамі́рны ’той, хто мала есць’. Яшчэ далей стаіць яўна занесенае з іншых дыялектаў галадаме́р (Сцяц. Словаўтв.) ’ненаедны (якога цяжка накарміць)’. Паколькі гісторыя гэтай групы слоў застаецца невядомай, то, акрамя вельмі гіпатэтычных меркаванняў, сказаць што-небудзь пэўнае пра іх сапраўднае паходжанне вельмі цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)