выклі́чнік, ‑а, м.

Нязменная часціна мовы, якая служыць для выказвання пачуццяў і валявых пабуджэнняў, напрыклад: ах, ох, ура, гэй і інш. Выклічнік «ой».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сты́рнік, ‑а, м.

Тое, што і стырнавы (у 2 знач.). Павер напеву стырніка, Плыты, плыты спыні! Гэй, воды, быстрая рака, Назад лепш павярні! Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашава́р, ‑а, м.

Повар у воінскай часці або ў рабочай арцелі. Гэй, падсып, падсып, таварыш! Каша просіцца сама, — Лепей Федзі-кашавара Ў цэлай арміі няма. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сычэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Утвараць гукі, падобныя да гука «с». [Сабака] кідаўся на вароты, на шчыльныя веснічкі, і ўжо не брахаў, а сычэў. Сабаленка. Сычэлі нябачныя ў траве конікі. Сачанка. На двары Галя спыняецца. У руках у яе кацялок, у ім ззяе і сычыць вуголле. Карпюк.

2. Разм. Выказваць нездавальненне, злоснічаць (звычайна спадцішка). Гэй, гэй, бабулька, не сычы! Юнацтва двойчы не прыходзіць. Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меніцца; зак.

Зрабіцца інакшым; змяніцца, перамяніцца. Гэй, папраўся ты, Адмяніся ты, Разбудзіся ты, Поле роднае! Купала. Каб жа ён ажаніўся, Можа б ён адмяніўся. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.

1. што. Дзьмучы, падняць уверх. Вецер узвеяў пыл. □ Сняжынкі ветрыкам узвее — Зямля гарыць, як самацвет. Кірэенка.

2. чым. Паэт. Узмахнуць. Гэй, узвейце сваім крыллем, Арляняты, буйна, бурна. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разя́ва, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. груб. Рассеяны, няўважлівы чалавек. Ніна высунулася з будкі і закрычала: — Гэй, ты! Доўга варон будзеш лавіць? Разява! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаго́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і непагодлівы. Гэй, сябры мае! Дзе вы, родныя? Віхры лютыя, Непагодныя. Колас. Жывучы ў адной камеры з .. [Давідам], нельга было заплеснець нават і ў гэтыя змрочныя будні непагоднай восені. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знелюбе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца нялюбым; абрыднуць. Няма нічога сумнейшага, як сядзець сярод чатырох сцен, адарваным ад жыцця — сам сабе знелюбееш... Лупсякоў. Гэй, не адлятайце У вырай, журавы! Хіба знелюбелі Нашы паплавы? Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. задзёр, ‑дзерла і ‑дзёрла; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і задраць. З лавы падняўся Солтыс грамадскі, Клінам задзёр бараду. Танк. Гэй, што нос задзёрла? Чаму не вітаешся? М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)