разгу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць гушкацца моцна, не спыняючыся (на гушкалцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Гушкацца некаторы час. Дошка захісталася, быццам запрашаючы Рыму пагушкацца. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагу́шквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Гушкацца памалу, зрэдку ці час ад часу. Пагушквацца на дошцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зы́бацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Гушкацца, то падымаючыся, то апускаючыся.

З. на нагах.

Лодка зыбаецца на вадзе.

Кладка зыбаецца.

|| аднакр. зыбану́цца і зыбну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. зы́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гу́шкаць ’гушкаць’, гу́шкацца. Відаць, гукапераймальнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́шканне ср., разг. кача́ние (на качелях и т.п.); см. гу́шкаць 1, гу́шкацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вага́лка ’гушкалка’ (З нар. сл.). Да вагацца ’качацца, гушкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лягу́шкаццагушкацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем ⁺ляга́цца ’калыхацца, гайдацца’ (параўн. арханг., наўг., валаг. лягаться ’тс’) і гу́шкацца ’гойдацца’. Лексема ляга́цца ’хістацца’ з’яўляецца роднаснай з чэш. líhati ’рухаць, шавяліць’, літ. lingúoti ’калыхаць’ і г. д. Гл. ля́га1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгу́шкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Рухаючы з аднаго боку ў другі або зверху ўніз, падштурхоўваючы, прымусіць гушкацца моцна, не спыняючыся.

Р. маятнік.

Р. арэлі.

2. Гушкаючы каго-, што-н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад.

|| незак. разгу́шкваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разгу́шкванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгу́шкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Рухаючы з аднаго боку ў другі або зверху ўніз, падштурхоўваючы, прымусіць гушкацца моцна, не спыняючыся.

2. Гушкаючы каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)