вало́скі, ‑ая, ‑ае.
У выразе: валоскі арэх — тое, што і грэцкі арэх (гл. арэх).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грача́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да грэчкі. Грачаная салома. // Прыгатаваны з зерня грэчкі; грэцкі 1. Грачаная мука. Грачаная каша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арэ́хавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да арэха. Арэхавая шкарлупіна. Арэхавы куст. Арэхавае дрэва. // Прыгатаваны з арэхамі, з арэхаў. Арэхавая мука. Арэхавы торт.
2. Зроблены з драўніны арэха. Арэхавая мэбля. □ Маёр і Жарыкаў трапілі ў невялікую залу: пасярэдзіне стаяў круглы стол, накрыты белай сурвэткай, арэхавы стары буфет займаў ледзь не палову пакоя. Асіпенка.
3. у знач. наз. арэ́хавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца ляшчына, грэцкі арэх, пекан і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
оре́х арэ́х, -ха м.;
оре́х с двойны́м ядро́м спары́ш;
оре́х гре́цкий арэ́х грэ́цкі (вало́скі);
оре́х водяно́й арэ́х вадзяны́;
оре́х калёный арэ́х пра́жаны;
◊
отде́лать (разде́лать) под оре́х вы́рабіць пад арэ́х;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Арэ́х 1, орі́х, горі́х ’выпадкова не ўзараны ўчастак зямлі’ (Выг. дыс., 6) з огрэх ’тс’, у выніку выпадзення г.
Арэ́х 2, гарэ́х. Рус. орех, укр. горіх, оріх, польск. orzech, чэш. ořech, славац. orech, с.-луж. worjech, палаб. vrex, славен. ôreh, серб.-харв. о̀рак, мак. орев, балг. орех (значэнне ў асноўным супадае з беларускім, апрача сербскахарвацкага, македонскага, балгарскага, дзе гэта слова абазначае толькі ’грэцкі арэх — Juglans’); ц.-слав. ст.-рус. орѣхъ (Сразн.). Параўн. літ. ríešas, ríešutas (з памянш. ‑ut‑), лат. riẽksts ’тс’, ст.-пруск. buccareisis ’Buchecker’; праводзяць паралелі таксама з грэч. ἄρυα, алб. ar̄e ’арэх’ (гл. Фасмер, 3, 151–152; Фрэнкель, 731, і літаратуру, якая там прыводзіцца), прычым часта імкнуцца тлумачыць яго як не і.-е. вандроўнае слова (Махэк₂, 418). Малаверагодна тлумачэнне Ільінскага ад дзеяслова rěšiti (ИОРЯС, 20, 4, 153), Голуб-Копечны (257) суадносяць слова арэх з балта-слав. *rēks‑ ’лупіць’ (?) — прасл. *o‑rěši‑ti (?). Ці не трэба звязаць арэх, літ. ríešas, з літ. ríešas сустаў (рукі, нагі)’, якое звязваецца з і.-е. *u̯reikʼǒ‑ тое, што верціцца’ (Фрэнкель, 731).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)