манкі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Пагрэбаваць (грэбаваць), нядбайна аднесціся (адносіцца) да чаго‑н. Манкіраваць службовымі абавязкамі.

[Ад фр. manquer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак.

1. каго-што. Выказваць неадабрэнне ў адносінах да каго-н.

2. кім-чым. Грэбаваць.

Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў (прыказка).

|| зак. зганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. ганьбава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Брэ́кацьгрэбаваць’ (КЭС). Параўн. рус. бре́зговать, дыял. бре́гать, бре́говать, смал. бре́кать. Усё гэта, магчыма, нейкія варыянты да слав. *brězg‑грэбаваць’ (аб гэтай групе слоў гл. Фасмер, 1, 211). Не выключаецца, аднак, зусім, што тут былі нейкія метатэзы, таму можна думаць пра сувязь з дзеясловам тыпу бел. грэ́баваць, укр. гре́бувати, гре́бати ’тс’ (метатэза грэбацьбрэгаць?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ганьбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

1. каго-што. Даваць ганьбу, знаходзіць заганы, недахопы.

2. кім-чым. Грэбаваць, пагарджаць. Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вірадаваць ’перабіраць, грэбаваць, капрызіць’ (КТС). Этымалагічна адносіцца да верадзіць (гл.). Гл. таксама віры́дуваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́нджа ’маўклівы чалавек’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. mìndžoti ’ненавідзець, пагарджаць, грэбаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́бзаць ’пэцкаць’ (Жыв. сл.). Параўн. укр. кобзати ’рыць, варушыць’, якое ЕСУМ, 2, 476 звязвае з рус. кобзатьгрэбаваць’. Унутраная форма няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манкі́равацьгрэбаваць, нядбайна адносіцца да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’хлусіць, падманваць, фальшывіць’ (Нас.; іўеў., Сл. ПЗБ). З рус. манки́ровать ’адсутнічаць, ухіляцца’, якое з франц. manquer ’не хапаць’ < італ. mancare > лац. mancus ’пакалечаны’ (Фасмер, 2, 570).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неграме́чы ’пераборлівы ў ежы’ (карэл., Марц.). Відаць, ад грумёнаць (варыянт — глумёчаць) ’грэбаваць’ (ТС), што можа быць звязана з літ. grumti ’мяць, умінаць’, grömaloti ’перажоўваць’; варыянтнасць вакалізму, як у гром, грымець, параўн. таксама грумёць ’грымець’ (ваўк., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рдзіць, гардзі́ццагрэбаваць, пагарджаць’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. gardzić (ужо ў ст.-бел. мове засведчаны гардити, гардитися, гл. Булыка, Запазыч.). Таксама запазычаннем з польск. з’яўляецца і ўкр. га́рдитися. Параўн. Слаўскі, 1, 258; Булыка, Запазыч., 79. Зыходным з’яўляецца прасл. *gr̥diti, *gr̥dъ (Слаўскі, там жа) або (у іншым напісанні) *gъrditi, *gъrdъ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 202, 206).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)