групава́цца, ‑пуецца; незак.
1. Збірацца ў групу (групы); размяшчацца групай (групамі). На акупіраванай .. тэрыторыі існавала шырокая сетка падпольных бальшавіцкіх арганізацый, вакол якіх групаваліся ўсе рэвалюцыйныя элементы горада і вёскі. «Весці».
2. Зал. да групаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
групо́ўка, ‑і, ДМ ‑поўцы; Р мн. ‑повак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. групаваць і групавацца.
2. Аб’яднаная група, якая адасобілася ад каго‑, чаго‑н. Палітычныя групоўкі. Літаратурныя групоўкі. □ У канцы лістапада.. нямецка-фашысцкае камандаванне спрабавала дэблакіраваць акружаную групоўку. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.
1. каго-што. Збіраць, групаваць у адным месцы.
К. вытворчасць.
К. войскі.
2. перан. Звяртаць, накіроўваць на што-н.
К. думкі.
К. увагу.
3. што. Згушчаць, насычаць (спец.).
К. раствор.
4. што. Тое, што і абагачаць (у 2 знач.; спец.).
К. руду.
|| зак. сканцэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.).
|| наз. канцэнтра́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Збіраць у гурт; групаваць, канцэнтраваць. — А ваш, таварышы, абавязак — шырыць, развіваць паўстанне, збіраць народ, гуртаваць яго ў баявыя групы. Колас. Камуністы ў лясным гушчары палкі партызан гуртавалі. Ставер.
2. перан. Аб’ядноўваць, збліжаць на аснове адзінства поглядаў, сумесных дзеянняў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць. Танк. Родным словам мы грознай парою Гуртавалі рады змагароў. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэнтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
1. Збіраць, сцягваць, групаваць у адным якім‑н. месцы. Канцэнтраваць вытворчасць. Канцэнтраваць войскі. // перан. Звяртаць, накіроўваць на што‑н. (увагу, думкі і пад.). Канцэнтраваць думкі. □ Прараб валодаў здольнасцю канцэнтраваць сваю ўвагу на адным, самым галоўным пытанні, не палохаўся рызыкі і адказнасці. «Полымя».
2. Згушчаць, насыпаць растворы, выдаляючы лішні растваральніка.
3. Абагачаць карысныя выкапні шляхам выдзялення найбольш прыгоднай з тэхнічнага і эканамічнага боку часткі іх для далейшай апрацоўкі або выкарыстання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)