графі́ня, ‑і, ж.

Жонка або дачка графа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Партыя гульні ў прэферанс, а таксама графа на аркушы для запісу вынікаў гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́тул м., в разн. знач. ти́тул;

т. гра́фа — ти́тул гра́фа;

т. набіра́ецца буйны́м шры́фтамполигр. ти́тул набира́ется кру́пным шри́фтом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выносно́й

1. (выносимый) вынасны́;

выносна́я графа́ вынасна́я графа́;

2. (запряжённый на вынос) прыпражны́;

выносна́я па́ра лошаде́й прыпражна́я па́ра ко́ней.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́брыка, -і, ДМ -рыцы, мн. -і, -рык, ж.

1. Загаловак раздзела (у газеце, часопісе і пад.).

2. Раздзел, падраздзяленне чаго-н.; графа.

Разнесці лічбы па рубрыках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́фства, -а, н.

1. Графскі тытул.

2. мн. -ы, -аў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Англіі, ЗША і іншых краінах.

3. Пры феадалізме: зямля, якая знаходзілася ва ўладанні графа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́фскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да графа, належыць графу. Графскі тытул. Графскі палац.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віко́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Дваранскі тытул у старой Францыі, у Англіі, сярэдні паміж тытуламі барона і графа, а таксама асоба з такім тытулам.

|| ж. вікантэ́са, -ы, мн. -ы, -тэ́с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́тул¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ганаровае радавое або дараванае дваранскае званне, якое падкрэслівае прывілеяванае становішча асобы.

Т. графа.

Т. князя.

2. Званне, якое прысвойваецца каму-н. у гонар прызнання яго заслуг.

Т. чэмпіёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхо́д¹, -у, М -дзе, м.

1. гл. прыйсці.

2. Прыбыццё (поезда, парахода).

П. поезда.

3. Паступленне сум, тавараў, а таксама графа ў бухгалтарскіх кнігах для запісу паступленняў; проціл. расход.

П. перавышае расход.

|| прым. прыхо́дны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Прыходная квітанцыя.

Прыходная каса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)