Гапа́к ’гапак’ (БРС). Рус. гопа́к, укр. гопа́к ’тс’. Лічыцца запазычаннем з укр. мовы, дзе назва танца гопа́к з’яўляецца вытворнай ад выклічніка гоп! Гл. Фасмер, 1, 438. Аб паходжанні самога выклічніка думаюць, што рус. гоп! — гэта ўкраінізм (гл. Шанскі, 1, Г, 129) і наогул падобны выклічнік і ва ўкр. і ў польск. мовах < ням. hopp, hops (гл. Фасмер, там жа). Насуперак гэтаму Слаўскі (1, 428) укр. гоп, польск. hop, чэш. hop лічыць проста гукапераймальнымі (падрабязна Махэк₂, 176, які лічыць hop‑ элементарным, першапачатковым, незапазычаным).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць ляск. Ляскаць пугай. □ Гудзелі маторы, ляскала жалеза, галасіста разразалі марознае паветра паравозныя гудкі. Шамякін. У хлявах гучна ляскаюць церніцы. Сачанка.

2. Разм. Біць у далоні, далонню; пляскаць. [Дзед] у такт танца ляскаў у далоні і прыгаварваў: — Гоп-гоп, Насцечка. Чорны. Калі Гудок закончыў [гаварыць], яму ляскалі ў далоні гэтак жа гучна, як Платону Іванавічу. Навуменка.

•••

Зубамі ляскаць — дрыжаць, калаціцца ад холаду, страху і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераско́чыць сов.

1. (через что-л.) перепры́гнуть, перескочи́ть; перемахну́ть;

п. це́раз плот — перескочи́ть (перепры́гнуть, перемахну́ть) че́рез забо́р;

2. (с одного места на другое) перескочи́ть;

п. ад акна́ да дзвярэ́й — перескочи́ть от окна́ к две́ри;

3. перен. перескочи́ть;

п. це́раз два раздзе́лы і чыта́ць дале́й — перескочи́ть че́рез два разде́ла и чита́ть да́льше;

п. на но́вую тэ́му — перескочи́ть на но́вую те́му;

не кажы́ «гоп», паку́ль не ~чышпосл. не говори́ «гоп», пока́ не переско́чишь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дра́цца, дзяруся, дзярэшся, дзярэцца; дзяромся, дзерацеся, дзяруцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раздзяляцца на часткі, на кавалкі; раздзірацца. Папера лёгка дзярэцца. // Зношвацца да дзірак; рвацца (пра адзенне, абутак). — Есці пры маёй рабоце хапае, абутак і вопратка не дзярэцца і не вельмі пэцкаецца. Кулакоўскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знімацца, адрывацца. Дзяры лыка пакуль дзярэцца. Прыказка.

3. Мець прывычку драць (у 3 знач.); драпацца. [Зыгмусь:] Я да.. [Юзі], а яна або ўцякае, або пазурамі дзярэцца, як кошка. Чорны.

4. Драпаць адзін аднаго. Каты дзяруцца.

5. Разм. Чухацца, тручыся аб што‑н. або драпаючы пальцамі. Дзярэцца, як карослівы.

6. Разм. Паднімацца на што‑н. высокае, чапляючыся рукамі і нагамі; караскацца. Мне так захацелася пабываць на вяршыні кургана, як у маленстве: гоп-гоп! — некалькі падскокаў, і ты ўжо дзярэшся пад самую сасну. Кірэенка. // Вырастаючы, паднімацца ўверх, чапляючыся за што‑н. (пра расліны). Адбуяла ў агародах хмельная летняя зеляніна — павесілі галовы сланечнікі, не дзярэцца на платы гарбузнік. Навуменка. // Прабірацца праз што‑н. цяжкапраходнае. Драцца праз густы ельнік. // перан. Імкнуцца заняць як можна вышэйшае становішча ў грамадстве. Цяпер спакойны за сябе Пахом: «Палезу вышай — вывезе дыплом». І па службовай лесвіцы дзярэцца... Маеўскі.

7. Разм. Моцна крычаць, плакаць. Чаго .. [дзіця] дзярэцца на ўвесь лес? Васілевіч. Дарэктар рвецца на кавалкі. Зламаў на блясе ўжо дзве палкі, Дзярэцца, нема л[я]мантуе, — Такі там гвалт — хай бог ратуе! Колас.

8. Зал. да драць (у 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скок — дзеянне паводле дзеяслова скакаць (гл.) (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), дыял. таксама скік (гл.), скок, ско́кі ‘танцы’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Касп., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), таксама і скакі, гл. Укр. скок, скік, рус. скок, бранск. ‘скокі, танцы’, ст.-рус. скокъ ‘скакун’, польск., в.-луж., н.-луж. skok, чэш., славац. skok ‘скок’, серб.-харв. ско̑к ‘скок; вадапад’, славен. skòk ‘скок’, балг. скок ‘скок; вадапад’, макед. скок ‘скок’. Прасл. *skokъ, якое мае паралелі ў літ. šókti ‘скакаць; танцаваць’, лат. sâkt ‘пачынаць’, ст.-в.-ням. giscëhan ‘здарацца’ і інш.; гл. Фасмер, 3, 645 з літ-рай. Борысь (552) параўноўвае яшчэ з літ. kuokìnė ‘вячоркі са скокамі’ < kuokas (старое) ‘скок; скокі’, skúocгоп!’ і ўзводзіць да і.-е. *(s)kōk‑ ‘хутка рухацца ўгару’ ад і.-е. *kāk‑/ḱāk‑; гл. яшчэ БЕР (6, 766- 767), дзе мяркуецца пра і.-е. корань *(s)kek‑. Гл. скочыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цяпе́р, прысл.

1. Зараз, у гэты момант. — Цяпер [цягнік] паімчыць пад горку.. Ці ўправіліся хаця нашы там? — і ў голасе маладога камандзіра чулася трывога за сваіх, за падрыўнікоў. Лынькоў. — Цяпер улева бярыся, бо там вунь яма, — усміхаецца з берага дзед. Брыль. // На гэты раз. Потым стаў ён нападаць: Гоп аб землю палкай з маху — Людзі ў рогат: «Ха-ха-ха! Ах, каб ты, Хлапец, прапаў: І цяпер вось не папаў». Крапіва. // У час, які ахоплівае нядаўняе мінулае і бліжэйшае будучае; у сучасны момант, які проціпастаўляецца даўнейшым часам. Цяпер паляшук — гаспадар свайго лёсу, смела бярэцца за ператварэнне прыроды, прымушае яе служыць сабе. Краўчанка. І цяпер мне тая музыка, Як жывая, ўспамінаецца. Колас.

2. Ужываецца пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі: далей. [Пніцкі:] — Добра там.. Апанас Сегень кажа, што пра жніво загадзя трэба падбаць. Цяпер пра сябе. Чаму мяне не ўпісалі ў сталярную брыгаду? Чорны.

•••

Не цяпер, дык у чацвер — у бліжэйшым будучым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што і цераз што. Перамясціцца скачком цераз каго‑, што‑н. Пераскочыць канаву. Пераскочыць цераз плот. □ Лёгкім, невыказна прыгожым рухам алень пераскочыў цераз тоўсты ствол паваленага дрэва і знік, нібы здань, у зялёным гушчары. В. Вольскі. // Разм. Імгненна перамясціцца на другі бок чаго‑н.; праскочыць. Праз хвілін дзесяць уся мясцовая паліцыя была ўжо на нагах .. Пераскочылі масток праз раку і апынуліся на месцы пажараў. Якімовіч. // Разм. Перайсці да наступнага, мінуўшы што‑н. прамежкавае. Пераскочыць з першага класа ў трэці. Пераскочыць цераз два раздзелы і чытаць далей.

2. Перамясціцца скачком, скачкамі з аднаго месца на другое. Пераскочыць з аднае купіны на другую. Пераскочыць ад акна да дзвярэй. □ Вавёрка спалохана крыкнула, пераскочыла на верхавіну і пачала там трывожна мітусіцца. Маўр.

3. перан. Не скончыўшы аднаго чаго‑н., перайсці, пераключыцца без усякіх падстаў на што‑н. другое. Пераскочыць на новую тэму.

•••

Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш гл. казаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́ць 1, кажу, кажаш, кажа; незак.

1. што, без дап. і са злучн. «што». Выказваць у вуснай форме якія‑н. думкі, меркаванні; расказваць, гаварыць. Казаць праўду. Не казаць ні слова. Казку казаць. □ — Што сынку, што? — са слязамі ў вачах казаў.. дзядзька Кандрат. Брыль. — Сымон Чарнюк казаў, што тут скарб захаваны, — пацвердзіў Язэпка. Бядуля. Узяўся за гуж — не кажы, што не дуж. Прыказка. // перан.; каму-чаму. Выклікаць, абуджаць у каго‑н. якія‑н. пачуцці, думкі. Па адзін бок дарогі стаялі больш елкі, але такія цёмныя і панурыя, што нічога добрага не казалі майму сэрцу. Колас.

2. безас. (у форме 3 ас. мн.). Ходзяць чуткі, пагалоскі; гавораць. І кажуць, ледзь ранак расісты Абудзіць дубровы Палесся, Да сябра свайго сувязіста Той голуб ляціць з паднябесся. Нядзведскі.

3. Абавязваць, загадваць. / у перан. ужыв. Сумленне кажа рабіць так.

4. перан. Сведчыць аб чым‑н., указваць на што‑н. Усмешка гэтая выразна казала аб тым, што Аленка нічога не мела, б, каб паганяцца за Сцёпкам. Колас. Сама [Ліда] і не чула б.., што сушыла смага, што галодная; сама не чула б, дык кажуць аб гэтым грудзі. Брыль.

•••

Добра кажаш (у знач. пабочн.) — сапраўды.

І не кажы(це)! — выражае поўную згоду з гаворачым: так, безумоўна.

Казань казаць — гаварыць павучальна і дакучліва.

Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш — загадзя не зрабіўшы, не хваліся.

Няма чаго казаць — ужываецца для выказвання згоды, салідарнасці з кім‑н.: сапраўды, на самай справе.

Што (тут і) казаць — нічога не скажаш, няма чаго гаварыць; праўда. — Ды што тут казаць, — падтрымаў Макара Аўдзеевіча млынар. М. Ткачоў.

Што (як) ні кажы — нягледзячы ні на што, як бы там ні было.

Як кажуць; як той казаў (у знач. пабочн.) — як прынята гаварыць. Пагаварылі крыху ды асталіся, як кажуць, пры сваіх інтарэсах. Бажко. На стале будзе, як той казаў, і паранае, і варанае. Васілёнак.

каза́ць 2, кажу, кажаш, кажа; незак., што і чаго.

Разм. Паказваць. Цяпер на вуліцу і носа не кажы: будуць дражніцца. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́ць несов.

1. говори́ть; произноси́ть;

ён разгубі́ўся і не ве́даў, што к. — он растеря́лся и не знал, что говори́ть;

не к. ні сло́ва — не произноси́ть ни сло́ва;

ён ка́жа, што гэ́та няпра́ўда — он говори́т, что э́то непра́вда;

2. повелева́ть, веле́ть;

так ка́жа мой абавя́зак — так повелева́ет (вели́т) мой долг;

3. (передавать слухи) говори́ть, погова́ривать;

ка́жуць, што... — говоря́т (погова́ривают), что...;

іна́чай (іна́кш) ка́жучыи́на́че говоря́;

караце́й ка́жучы — коро́че говоря́;

к. няма́ чаго́ — говори́ть не́чего;

як той каза́ў — как говори́тся;

што і к. — что и говори́ть; не́чего сказа́ть; слов нет;

што ні кажы́ — как ни говори́;

што вы ка́жаце! — что вы говори́те!;

і не кажы́(це)! — и не говори́(те)!;

няўро́кам ка́жучы — что́бы не сгла́зить;

ка́зань к. — чита́ть нота́ции; говори́ть поучи́тельно и ску́чно;

лю́дзі ка́жуць — лю́ди говоря́т;

нічо́га не ка́жучы — ничего́ не говоря́, без ли́шних слов;

нао́гул ка́жучы — (в знач. вводн. сл.) вообще́ говоря́;

між на́мі ка́жучы — (в знач. вводн. сл.) ме́жду на́ми говоря́;

дарэ́чы ка́жучы — кста́ти сказа́ть;

пра́ўду (па пра́ўдзе) ка́жучы (сказа́ць) — пра́вду (по пра́вде) говоря́, по пра́вде сказа́ть;

шчы́ра ка́жучы — открове́нно говоря́, по со́вести сказа́ть;

не пры вас ка́жучы — не при вас будь ска́зано, с позволе́ния сказа́ть;

не тут ка́жучы — не здесь говоря́;

пра́ўду ка́жучы — по пра́вде говоря́, че́стно говоря́;

ула́сна ка́жучы — со́бственно говоря́;

мя́кка ка́жучы — мя́гко говоря́;

не ка́жучы благо́га сло́ва — не говоря́ дурно́го сло́ва;

узя́ўся за гуж — не кажы́, што не дуж — взя́лся за гуж — не говори́, что не дюж;

не кажы́ «гоп», паку́ль не пераско́чышпосл. не говори́ «гоп», пока́ не перепры́гнешь (не переско́чишь)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)