глянцава́цца, ‑цуецца; незак.

1. Паддавацца глянцаванню. Шкуры добра глянцуюцца.

2. Зал. да глянцаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглянцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Наглянцаваць усё, многае. Паглянцаваць паперу.

2. Глянцаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саціні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Надаваць бліскучы выгляд, як у саціне; глянцаваць (звычайна пра паперу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глянцава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад глянцаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты глянцам. Глянцаваныя боты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глянцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. глянцаваць.

2. Тое, што і глянец (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глянцава́нне ср.

1. глянцева́ние, лоще́ние;

2. лоще́ние;

1, 2 см. глянцава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глазирова́ть сов. и несов.

1. (посуду) паліва́ць;

2. (бумагу) глянцава́ць;

3. кул. глазурава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глянцава́ны

1. прич. глянцо́ванный, лощённый;

2. прич. лощённый;

1, 2 см. глянцава́ць;

3. прил. лощёный;

~ная папе́ра — лощёная бума́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́сціць, чышчу, чысціні, чысціць; незак., каго-што.

1. Рабіць чыстым, ачышчаць каго‑, што‑н., здымаючы гразь, пыл і пад. Чысціць дыван. □ Запаліўшы ліхтар, фурман чысціў скрэблам і шчоткай каня. Пальчэўскі. Хто [з партызан] чысціў зброю, хто гатаваў ежу, у зямлянках сядзець нікому не хацелася. Сонца прыпякала. Новікаў. // Здымаючы які‑н. налёт (пылу і пад.) з паверхні чаго‑н., наводзіць бляск, глянцаваць. У святочныя дні дзед важна чысціў свае боты. Лынькоў. // Ачышчаць, вызваляць ад таго, што забруджвае, загрувашчвае што‑н. Ранейшыя зімы, калі ў Мсціжах стаяла аўтакалона, дарогу чысцілі трактарам. Пташнікаў. — Мо зноў нарад у мястэчку аэрадром чысціць? — спрабаваў выказаць здагадку бацька. Паўлаў. // Выдаляць, убіраць што‑н., расчышчаючы. Чышчу снег каля хаты, Што надзьмулі вятры. Смагаровіч.

2. Разм. Здымаць лупіны, скуру, луску і пад. (з гародніны, пладоў, рыбы і інш.). Бабуля садзіцца чысціць ментузоў, а дзед з Рамірам абедаюць. Асіпенка. Свякроў і нявестка селі на ўслончык на панадворку і пачалі чысціць бульбу на вячэру. Пестрак.

3. перан. Разм. Рабіць праверку з мэтай вызвалення ад шкодных, варожых элементаў.

4. перан. Разм. Рабаваць, абкрадаць. Чысціць кішэні. Чысціць сумкі. □ [Семяняка:] — Сынок яго ў лесе хаваецца ды валасныя касы чысціць, а ён [Сядура] тут нас на вайну ўгаворвае? Лобан. У той ваколіцы шляхта мела многа лесу. Гарадскія купцы іх патроху чысцілі. Бядуля.

5. перан. Разм. Лаяць, сварыцца на каго‑н. І ў захапленні тут жанкі Так пачалі нас чысціць спраўна, Ціпун бы ім на языкі. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наводи́ть несов.

1. в разн. знач. наво́дзіць;

наводи́ть мост наво́дзіць мост;

наводи́ть ору́дие наво́дзіць гарма́ту;

наводи́ть поря́док наво́дзіць пара́дак;

наводи́ть лоск, гля́нец наво́дзіць гля́нец, глянцава́ць;

наводи́ть красоту́ разг. прыхаро́шваць, наво́дзіць прыго́жасць;

наводи́ть на себя́ красоту́ прыхаро́швацца;

наводи́ть на след наво́дзіць на след;

наводи́ть на мысль наво́дзіць на ду́мку;

2. перен. (тоску, страх) наганя́ць; наво́дзіць;

наводи́ть тоску́ наганя́ць (наво́дзіць) тугу́;

наводи́ть у́жас наганя́ць (наво́дзіць) жах;

наводи́ть ску́ку наганя́ць (наво́дзіць) нуду́;

◊

наводи́ть тень наво́дзіць цень;

наводи́ть спра́вки даве́двацца;

наводи́ть кри́тику (на кого, что) наво́дзіць кры́тыку (на каго, што);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)