фотагені́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць фотагенічнага. Хоць бы глянуць было на што: ні прыстойных форм, ні фотагенічнасці твару. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́зорнуць ’вынырнуць’ (КТС). Літаратурная форма была б вызарыць, паралельная да вызірнуць, гл. зірну́цьглянуць’ з чаргаваннем галоснага; параўн. зоркі ’зоркі, пільны’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загляну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -леняце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. Хутка або крадком паглядзець куды-н., глянуць з мэтай даведацца, высветліць што-н.

З. у вочы.

З. у кнігу.

2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (разм.).

З. да сябра.

|| незак. загляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Суро́жыцца ’скасавурыцца; узлавацца, пагрозліва глянуць’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, да рожа3 (гл.), пераасэнсаванае пад уплывам дзеясловаў тыпу літ. suriẽsti ’сагнуць, скрывіць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́зыў, ‑зыву, м.

Адчуванне якой‑н. фізіялагічнай патрэбы. Трэск мацнее. Пахне крывёю.. [Кірыла] доўга баіцца глянуць на стол. Першы позыў на рвоту. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́зверыцца ’люта, раз’юшана, па-зверску глянуць’ (глус., Янк. II). Гл. вызверыцца ’тс’, адносна фанетыкі Карскі (1, 237 і наст.), Асоўскі (LSL., 3А, 1934, 49 і наст.), ДАБМ (карта 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спатайка́, прысл.

Разм. Тое, што і спотайку. Сям-там з хат пачалі выходзіць на вуліцу жанкі, спатайка глянуць, што за лямант. Пальчэўскі. Спатайка праціснуўся [Карпусь] каля печы да парога. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Рэзка ўзняць уверх.

У. сцяг над калонай.

У. галаву.

У. вочы на каго-н. (хутка глянуць).

2. на што. Падняўшы ўверх, кінуць.

У. граблі на воз.

У. рукзак на плячо.

3. на што. Надзець, накінуць на сябе (разм.).

У. хустку на плечы.

|| незак. ускіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і ускі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ларне́т ’род манокля ў аправе’, ’складныя акуляры з ручкай’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (79), з рус. мовы. Зах.-бел. дыялектны варыянт лёрнэт — з польск. lornet(k)a. Крыніцай запазычання з’яўляецца франц. lorgnette ’аптычнае прыстасаванне для назірання прадметаў, якія знаходзяцца збоку’ < lorgnerглянуць, паглядзець’ (Фасмер, 2, 520; Слаўскі, 4, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дайгра́цца і даігра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў. Нервы не вытрымліваюць, бацька ціха плача: — А ну цябе к чорту, даіграўся, герой, цьфу! Як цяпер людзям у вочы глянуць?! Рызыкант. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)