планіме́трыя, ‑і, ж.

Аддзел элементарнай геаметрыі, які вывучае ўласцівасці фігур, што ляжаць на плоскасці.

[Ад лац. planum — плоскасць і грэч. metreō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аксіяма́тыка, ‑і; ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць аксіём, пакладзеных у аснову той або іншай навукі. Аксіяматыка геаметрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрэаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел геаметрыі, у якім вывучаюцца ўласцівасці геаметрычных фігур, што не ляжаць у адной плоскасці; прасторавая геаметрыя.

[Ад грэч. stereos — прасторавы і metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

1. Адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці.

2. Перадача на экран відарысаў.

|| прым. праекты́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.) і праекцы́йны, -ая, -ае.

Праектыўная геаметрыя (раздзел геаметрыі). Праекцыйны ліхтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падо́бнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць падобнага, падабенства. Падобнасць гукаў.

2. У геаметрыі — тоеснасць формы пры розных памерах. Падобнасць двух трохвугольнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапало́гія, ‑і, ж.

Раздзел геаметрыі, у якім вывучаюцца якасныя ўласцівасці геаметрычных фігур, што не залежаць ад іх памераў і прамалінейнасці.

[Ад грэч. topos — месца і lógos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апліка́та, ‑ы, М ‑каце, ж.

У геаметрыі — назва аднаго з трох лікаў, які вызначае становішча пункта ў прасторы адносна прамавугольнай сістэмы каардынатаў.

[Лац. applicata — прыкладзеная.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падабе́нства, -а, н.

1. Што-н. падобнае на што-н., з чым-н., наяўнасць агульных ці падобных рыс.

П. характараў.

2. Падобнасць, блізкасць, абумоўленая агульнасцю паходжання.

П. моў.

3. У геаметрыі: тоеснасць формы пры адрозненні велічыні.

П. двух трохвугольнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ардына́та, ‑ы, ДМ ‑наце; Р мн. ‑аў; ж.

У геаметрыі — назва аднаго з двух (трох) лікаў, якая вызначае становішча пункта на плоскасці адносна прамавугольнай сістэмы каардынатаў.

[Ад лац. ordinatus — упарадкаваны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да геаметрыі. Геаметрычная фігура. Геаметрычная задача.

2. Які складаецца з ліній, кропак і схематычных фігур (трохвугольнікаў, конусаў, крывых і пад.). Геаметрычны арнамент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)