Нееўклідавы геаметрыі 1/121; 4/389; 6/234; 7/82, 473; 9/217

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЭЎКЛІ́ДАВЫ ГЕАМЕ́ТРЫІ,

геаметрычныя тэорыі, у якіх сістэма асн. палажэнняў (аксіём) адрозная ад прынятай у эўклідавай геаметрыі. Грунтуюцца на сістэмах аксіём, якія апісваюць суадносіны паміж асн. абстрактнымі геам. аб’ектамі (пунктамі, прамымі, плоскасцямі). У вузкім сэнсе пад Н.г. разумеюць Лабачэўскага геаметрыю і Рымана геаметрыю.

т. 11, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прамавугольнік у геаметрыі 5/533; 8/104, 547

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

геаме́трыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. геаме́трыя
Р. геаме́трыі
Д. геаме́трыі
В. геаме́трыю
Т. геаме́трыяй
геаме́трыяю
М. геаме́трыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гео́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне геаметрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

планіме́трыя, -і, ж.

Аддзел геаметрыі, які вывучае фігуры на плоскасці.

|| прым. планіметры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэрэаме́трыя, -і, ж.

Раздзел геаметрыі, які вывучае фігуры, размешчаныя ў прасторы.

|| прым. стэрэаметры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начарта́льны, -ая, -ае.

У выразе: начартальная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які вывучае адлюстраванне прасторавых цел на плоскасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

trapezium [trəˈpi:ziəm] n. math. (pl. trapeziums or trapezia) трапе́цыя (у геаметрыі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

медыя́на, -ы, мн. -ы, -дыя́н, ж.

У геаметрыі: адрэзак прамой лініі, які злучае вяршыню трохвугольніка з сярэдзінай процілеглай стараны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)