Пачослівыгасцінны’ (Касп.). Ст.-бел. почестливый (1478 г.) ’шаноўны’. Да по‑чьсть ’пашана’ < прасл. po‑čьstiti ’аказаць пашану’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амша́рына, ‑ы, ж.

Тое, што і імшарына. Каржакаватыя хвойкі саступалі месца багунніку, а далей распасціраліся пухнатыя амшарыны, гасцінны прытулак журавоў і чапляў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ата́барыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Уладкавацца, размясціцца. Гасцінны гаспадар адвёў два пакойчыкі Цэзарыю Гальвасу, а Блецька атабарыўся ў мураванай прыбудоўцы к дому. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебасо́л, ‑а, м.

Гасцінны чалавек. Падаўняму Іван — хлебасол вялікі, любіў прыняць людзей з форсам, з размахам, каб пілі, елі, гулялі, колькі душа пажадае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Падобны па свайму выгляду на воўка. Ваўкаваты сабака кідаецца на Гудзілку і хапае яго за каўнер. Колас.

2. Нелюдзімы, хмуры, суровы. Калі Андрэй Піліпавіч быў гаваркі, гасцінны, дык яго жонка нейкая ваўкаватая. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прые́мны ’які прыносіць задавальненне, радасць; прывабны’ (ТСБМ), прыёмны ’ветлівы; удзячны’ (Ян.), прые́мны, ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (гродз., ЛА, 3), прыямне́йшы ’больш прыемны’ (дзятл., Сл. ПЗБ), прыёмны ’ветлівы; гасцінны’ (Сл. ПЗБ, ТС); таксама цікавыя прінёмчасты, прынёмцыстый ’тс’ (віц., гарад., ЛА, 3) з другасным узнаўленнем гістарычнага суф. ‑н‑, які асэнсоўваецца як пачатак займеннікавага кораня. Узыходзіць да прасл. *prijьmьnъjь, прэфіксальнага ўтварэння ад *jьmьnъjь з рэалізацыяй у заходніх і ўсходніх славян (ЭССЯ, 8, 230; параўн. Слаўскі, 1, 561 і SEK, 1, 346). Інакш ЕСУМ (2, 296), дзе ўсе вытворныя разам з зыходнымі формамі адносяцца да прасл. *imati. Польск. przyjemny ’прыемны’, чэш. příjemný, славац. príjemny, рус. дыял. прии́мныйгасцінны, той, хто з ахвотай, ласкава, сардэчна прымае’, укр. приємний ’прыемны’, прийо́мнийгасцінны’. Паводле Векслера (Гіст., 209), форма прые́мны запазычана з польск. przyjemny ’тс’, а лексема прыёмны — з рус. приёмный (там жа, 190); інакш Станкевіч (Зб. тв., 2, 156), які разглядае іх у агульным радзе з узае́мны, яе́чня, Трае́цкі, што проціпастаўляюцца рус. взаи́мный, яи́чница, Тро́ицкий. Гл. таксама пра бел. непрые́мны Унбегаўн, RÉS, 1929, 1–2, 19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыве́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Добразычлівы, гасцінны; ветлівы. Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыветлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу. Шамякін. // Які выяўляе добразычлівасць, гасціннасць. Прыветлівая ўсмешка. Прыветлівыя словы. □ Малады настаўнік з прыветлівым тварам і вясёлым, добрым смехам адразу спадабаўся Міхасю. Колас. // перан. Які прыцягвае, вабіць да сябе. Святлом прыветлівым, знаёмым [агні інтэрната] Мігаюць, вабячы здалёк. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычаса́ны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прычасаць ​1.

2. у знач. прым. З расчасанымі, прыведзенымі ў парадак валасамі. [Пятро] быў паголены, прычасаны, і .. Люба ўжо без агіды пазірала на яго. Марціновіч. А цяпер [Рыгора] — не пазнаць: чысценькі, беленькі, у новым гарнітуры, у чорным капелюшы, у манішцы. Прычасаны, прыгладжаны, гасцінны, далікатны! Гартны.

прычаса́ны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прычасаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарава́ты ’памяркоўны; не скупы’ (карм., ЛА, 3), ’шчодры’ (Янк. БП), тырыва́тый ’добры, шчодры’ (Бяльк.), сюды ж тарава́ціцца (торова́цицьца) ’дэманстраваць шчодрасць’, ’абяцаць; прапанаваць мала’ (Нас.). Рус. тарова́тый, торова́тый перакладаюць як ’спрытны, дасціпны; шчодры, гасцінны’ (Некр. і Байк.), ’маторны’ (Ласт.). Звязваюць з тор ’дарога, шлях; след’, тары́ць ’пракладваць след, шлях’ (гл.), што да *torъ, *toriti, роднасных да *terti (гл. церці), гл. Фасмер, 4, 84; Новое в рус. этим., 233. Да семантыкі параўн. запрато́рыць ’закінуць, падзець невядома дзе’, славен. tóriti ’рассыпаць, растрачваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэлевізі́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для прыёму або перадачы відарысаў з дапамогай сродкаў тэлебачання. Тэлевізійная станцыя. Тэлевізійная студыя. □ Як гасцінны гаспадар і як гід адначасова, шафёр паказвае мне новыя дамы ў Століне — і жылыя, і адміністрацыйныя, на рэтрансляцыйную тэлевізійную вышку, на першакласны бальнічны гарадок. Місько. Хмары над горадам плылі нізка, ахіналі нават шпіль тэлевізійнай вежы. Карпаў.

2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлебачання. Тэлевізійнае вяшчанне. Тэлевізійная перадача. Тэлевізійны фільм. □ Першы тэлевізійны музычны спектакль для маленькіх гледачоў адбыўся. «ЛіМ».

•••

Тэлевізійны цэнтр гл. цэнтр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)