акардэо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Храматычны гармонік з клавіятурай фартэпіяннага тыпу для правай рукі.

|| прым. акардэо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухра́дны, ‑ая, ‑ае.

З двума радамі клавішаў (пра гармонік). Двухрадны гармонік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гармо́лікгармонік’ (Шат.). Гл. гармо́нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трохра́дны, -ая, -ае.

1. З трыма радамі клавішаў (пра гармонік).

2. Размешчаны трыма радамі, у тры рады.

Трохраднае шво.

3. Прызначаны для высеву насення трыма радамі.

Трохрадная сеялка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гармо́ника ж., муз. гармо́нік, -ка м., гармо́нь, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гармо́нь ж., разг. гармо́нік, -ка м., гармо́нь, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гармо́шка ж., разг. гармо́нік, -ка м., гармо́нь, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Талья́нка ’аднарадны рускі гармонік’ (ТСБМ). Укр., рус. талья́нка ’тс’. З рускай мовы, дзе першапачаткова было италья́нка ’італьянка’, ’італьянкі гармонік’ < Италия (ЕСУМ, 5, 510; Фасмер, 4, 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць рыпенне, рыпець.

Рыпалі дзверы.

Р. варотамі.

2. Іграць непрафесійна на якім-н. музычным інструменце (звычайна на гармоніку; разм.).

Рыпаў гармонік.

|| аднакр. ры́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ры́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гармо́нягармонік’ (Сцяц.). Параўн. рус. дыял. гармония (СРНГ, 6, 145). Для рус. гармо́нь ’тс’. Шанскі (1, Г, 31) лічыць зыходным дыял. гармо́ниягармонік’. Гармо́нь, гармо́ня гэта «скарочаныя» формы да гармо́нія (гл.), запазычанага з польск. harmonia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)