Выслане́цганец; той, каго паслалі за якой-небудзь справай’ (Нас.), высла́нец ’ссыльны’ (Касп.). Рус. пск. выслане́ц ’ссыльны’. У першым значэнні запазычанне з польск. wysłaniec ’пасол, дэлегат; ганец’, у другім — дэрыват да выслаць з суф. ‑ец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́снік ’вястун’ (КТС); ’бюлетэнь, часопіс’ (БРС). Укр. ві́сник, рус. ве́стник ’тс’, ст.-рус. вѣстникъ ’вястун, ганец’ (з X ст.), в.-луж. wěstnik ’вястун, прадвеснік’, чэш. věstník ’вястун; бюлетэнь’ (< рус. ве́стник), серб.-харв. ве̏сник, вѐсник, ве̑сник ’вястун; газета, часопіс’, макед. весникганец, вястун; газета’, балг. вестник ’газета’, ст.-слав. вѣстникъ. Бел. веснік ’часопіс’ запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ва́бны, ‑ая, ‑ае.

Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, цягне да сябе; прывабны. Абходзячы вабны над хатай дымок, Ганец павяртае ізноў у лясок. Глебка. Я па садзе іду — шмат пладоў залатых Цешаць вока сузор’ямі вабнымі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. Той, хто вельмі хутка ходзіць, бегае. — А я думаю: што гэта за скараходы наперадзе, дагнаць немагчыма! — адразу пажартаваў.. [лейтэнант]. Лось. / у перан. ужыв. Андрэй Завацкі спыніў на дарозе калгасную машыну і спытаў у вадзіцеля: — Куды ж гэта ты, скараход мой, ляціш? Ваданосаў. // Спартсмен, спецыяліст па скарасному бегу (на каньках, лыжах і пад.). // Даўней — пасыльны, ганец.

•••

Боты-скараходы гл. боты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасланец, пасыльны, ганец, нарачны, хадок, веставы; пасол (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)