га́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. га́нец га́нцы
Р. га́нца га́нцаў
Д. га́нцу га́нцам
В. га́нца га́нцаў
Т. га́нцам га́нцамі
М. га́нцу га́нцах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гане́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гане́ц ганцы́
Р. ганца́ ганцо́ў
Д. ганцу́ ганца́м
В. ганца́ ганцо́ў
Т. ганцо́м ганца́мі
М. ганцу́ ганца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гане́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.

Чалавек, якога паслалі з тэрміновым паведамленнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́нец га́нец, -нца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гане́ц, -нца́ м. гоне́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́нец,

гл. ганцы.

гане́ц, ‑нца́, м.

Той, каго паслалі з тэрміновым паведамленнем; пасыльны. Носяць .. [весткі] з сяла да сяла маладыя хлопцы і дзяўчаты — ганцы падполля. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гане́ц м ilbote m -n, -n, Bte m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гане́цганец, пасланец’ (БРС, Бяльк.). Укр. гіне́ць, гоне́ць, рус. гоне́ц ’тс’, польск. goniec, чэш. (ст.-чэш.) honec і г. д. Слав. утварэнне (*gonьcь) ад дзеяслова *goniti (аб марфалагічнай характарыстыцы дзеяслоўных фармацый гл. Махэк₂, 171). Агляд форм у слав. мовах гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 28.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скарахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які вельмі хутка ходзіць, а таксама спартсмен — спецыяліст па хадзьбе, бегу (на лыжах, каньках).

2. уст. Пасыльны, ганец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гоне́ц гане́ц, -нца́ м., паслане́ц, -нца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)