Каю́та ’жылое памяшканне для пасажырах або экіпажа на судне’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. каю́та ’тс’, укр. каю́та. У бел. мове, як і ва ўкр., непасрэднае запазычанне з рус. мовы. Рус. каю́та ўпершыню згадваецца ў крыніцах у 1705 г. (таксама і ў варыянце кают, 1720 г.). Крыніцай запазычання Фасмер, 2, 216 лічыць ням. Kajüte або гал. kajuit. Шанскі, 2, 107, мяркуе, што хутчэй рус. слова было запазычана ў Пятроўскую эпоху з ням. мовы: аб гэтым сведчыць ж. р. слова (гал. форма не падыходзіць). Фасмер, там жа, указвае, што думка Зяленіна аб запазычанні са швед. kajuta (< н.-ням.) абгрунтавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ватэрпа́с ’ватэрпас’ (БРС). Рус. ватерпа́с, укр. ватерпа́с. У рус. мове з Пятроўскай эпохі. Запазычанне з гал. waterpas (Смірноў, Западн., 71; Мацэнаўэр, Cizí sl., 365; Фасмер, 1, 278; Шанскі, 1, В, 24–25). У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гардэмары́н ’гардэмарын’ (БРС). Рус. гардемари́н, укр. гардемари́н. Паводле Фасмера (1, 393), крыніцай запазычання з’яўляецца франц. gardemarine (Шанскі, 1, Г, 28, мяркуе, што ў рус. мове гэта запазычанне з гал.). У бел. і ўкр. мовах слова, відаць, узята непасрэдна з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павія́н ’буйная малпа з падоўжанай мордай, якая жыве ў Афрыцн і Аравіі’ (ТСБМ). У бел. з рус. павиа́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое ў сваю чаргу праз ням. Pavian запазычана з гал. baviaan ад франц. babouin, першапачаткова ’дурань’ (Фасмер, 3, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палу́ндра выкл. ’у мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы’ (ТСБМ). Праз рус. полу́ндра ’тс’, якое з гал. van onderen ’знізу’ з дысіміляцыяй н‑н > л‑н (гл. Фасмер, 3, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́ржа1 ’біржа’. Рус. би́ржа (раней і бирж), укр. бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал. beurs або ням. Börse ’тс’ < франц. bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.

Бі́ржа2 ’высокая жанчына’. Гл. біржа́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбу́к. Рус. бамбу́к, укр. бамбу́к. Слова, вядомае ў многіх мовах (англ. bamboo, франц. bambou, гал. bamboe, ісп. bambú, ням. Bambus і г. д.). Першакрыніца — інданезійская мова. Фасмер, 1, 120; Локач, 18; Клюге, 47; падрабязна MESz, 1, 235. Паводле Шанскага, 1, Б, 30, непасрэднае запазычанне з новалац. Bambuc (там і іншае тлумачэнне некаторых дэталей запазычання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліф, лі́фік, лі́хвік ’безрукаўка, жаночае адзенне без рукавоў’ (Сцяшк., Ян., Мат. Гом.), ’частка жаночай сукенкі, якая аблягае грудзі і спіну’ (ТСБМ); лі́пцік, лі́фцік, ’ліфчык’ (барыс., лаг., Сл. ПЗБ). Рус. лиф, лифчик, польск. lifk, liwk ’тс’. Запазычаны з н.-ням. lîv або з гал. lijf ’ліф, карсет’ (Фасмер, 2, 504).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галакані́ць ’гаманіць’ (Сцяц. Словаўтв.). Падобныя словы ёсць, напраў рус. і ўкр. мовах. Параўн. у Даля: гала́нить, гала́чить, гала́шить ’гарланіць, крычаць, шумець і да т. п.’ (гл. і СРНГ, 6, 104–105). Параўн. далей укр. гала́кати ’крычаць’, гала́йкати (Грынч.). У аснове гэтай групы слоў ляжыць, як здаецца, гукавы комплекс гал, гала‑, галай‑, што азначае ’шум, шумець, крычаць і да т. п.’ Ад гэтага гал(а)‑ пры дапамозе дзеяслоўнага «узмацняльнага» суф. ‑к‑ было ўтворана гала‑к‑ (гл. укр. дзеяслоў гала́кати). Далей да гэтага апошняга тыпу ўтварэння быў даданы «ўзмацняльны» суф. ‑ан‑ (галакан‑), што і з’явілася базай дзеяслова галакані́ць. Параўн. яшчэ штурхацьштурхнуцьштурхан (гл. пад гакан) і гакан ’моцны штуршок’ (там жа). «Узмоцненымі» («падоўжанымі») формамі лічыў другія словы ў парах тыпу hákatyhałakaty, hajkatyhalájkaty ва ўкр. мове Смаль–Стоцкі (гл. Slavia, 5, 6–7). Аб дэрывацыі ад выклічніка hala‑ гл. таксама ў Слаўскага, 1, 397.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Боўт ’рыбацкая прылада боўтаць ваду’ (КЭС, лаг., Нас., Янк. I), таксама бо́ўтка (Касп., Мядзв.), бо́ўтала (Нас.). Рус. болт, укр. бовт ’тс’. Бернекер (118) лічыць, што слова звязана з bьlt‑ (гл. бо́ўтаць). Фасмер (1, 190) памылкова хоча бачыць тут сувязь з рус. і г. д. болт ’болт’, польск. bełt (< н.-ням. (bolt(e), гал. bout). Параўн. боўтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)