паго́йдваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што або чым.

Гайдаць злёгку або час ад часу.

Вада пагойдвае лодку.

|| наз. паго́йдванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гайдану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да гайдаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагайда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і праго́йдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Гайдаць, гойдаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гайда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гайдаць.

2. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. гайдацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зы́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Калыхаць у зыбцы; гайдаць.

З. дзіця.

Хвалі зыбаюць човен.

|| аднакр. зыбану́ць і зыбну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. зы́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Го́йдаць. Гл. гайда́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагайда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; і паго́йдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што, чым.

Гайдаць (гойдаць) некаторы час. Пагайдаць калыску. Пагойдаць нагой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гайдэ́шка ’арэлі’ (Янк. II). Да гайдаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́шкаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

1. Рытмічна гайдаць, калыхаць з аднаго боку ў другі або зверху ўніз.

Г. дзіця.

2. 3 захапленнем падкідаць каго-н. на руках.

|| аднакр. гушкану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. гу́шканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гуга́ць ’гуляць, банкетаваць; весці разгульнае жыццё’ (Нас.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 167) параўноўвае са славен. gúgatiгайдаць, разгушкаць’, чэш. huhati ’крычаць (пра саву)’, рус. гу́га́тьгайдаць, разгойдваць’. Паводле Трубачова (там жа), слова экспрэсіўнага паходжання. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 361; Фасмер, 1, 469.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)