гі́дкі, ‑ая, ‑ае.
Абл. Гадкі. Чорная, гідкая, страшная кроў паплыла ў .. [лесніка] з галавы, пэцкала новы жупан, стрэльбу. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́дка,
1. Прысл. да гадкі.
2. безас. у знач. вык., каму. Блага, агідна, прыкра. Гадка з’есці і шкада кінуць. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гну́сны і гню́сны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які выклікае агіду; брыдкі, гадкі. Гнусная лаянка. Гнусны ўчынак. // Подлы, здольны тварыць гадасці (пра чалавека). Легенда народа стварыла Іуду,.. Як гнусную постаць прадажнага бруду. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агі́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае агіду (у 1 знач.). Агідны пах. Агідная лаянка. □ Нечым страшным і пачварным аддало ў першы момант ад.. [нямецкай вінтоўкі], усё роўна як ад агіднай змяі. Кулакоўскі.
2. Вельмі дрэнны, брыдкі, гадкі. Бюракратызм.. — адзін з самых агідных перажыткаў мінуўшчыны. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ніга́дкі ’бесклапотна, ні аб чым не думаючы’ (Бяльк.), ’добра’ (Ян.), ’хоць бы што, нядоўга думаючы’ (ТС), ні гадкі ’як ні ў чым не бывала, як з гусі вада’ (Шат.). Гл. гадка ’размова’, г. зн. ’без доўгіх размоў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скве́рный
1. (гадкий) пага́ны, га́дкі, бры́дкі; (мерзкий) агі́дны; (пакостный) паску́дны;
2. (плохого качества, неважный) дрэ́нны, ке́пскі, благі́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ляда́чы ’слабы, кволы; благі, дрэнны, нізкай якасці, сапсаваны; гультай; непрыстойны, нягодны, гадкі; неўрадлівы; непрадукцыйны; капрызны, спешчаны; пераборлівы на яду’ (Нас., Гарэц., Мал., Сцяшк., Янк. БП, ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Ян., Жд. 1; стаўб., З нар. сл.; пін., мазыр., Жыв. сл.). Утворана ад ляда́шчы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уро́дливый
1. (с физическим уродством) выро́длівы;
2. в др. знач. пачва́рны; (безобразный) га́дкі, бры́дкі; (отвратительный) агі́дны; (некрасивый) нязгра́бны; (нелепый) недарэ́чны; (ненормальный) ненарма́льны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́дка нареч., разг.
1. га́дко, отврати́тельно, проти́вно;
2. безобра́зно, уро́дливо;
3. га́дко, ме́рзко, скве́рно;
1-3 см. га́дкі;
◊ г. з’е́сці і шкада́ кі́нуць — погов. проти́вно есть и жа́лко вы́плюнуть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бры́дкі, ‑ая, ‑ае.
1. Непрыгожы з выгляду, гадкі. [Тапурыя:] — Асілкам..[селянін] не быў, але да работы быў здатным і з твару быў не брыдкі. Самуйлёнак. // Непрыемны, дрэнны. Брыдкі настрой. Брыдкі характар. □ Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон! Чарнышэвіч.
2. Паганы, ганебны, благі. Брыдкія паводзіны. □ Алімпе не хапала яшчэ таго, каб родная маці яе стала завадатаркай брыдкіх спраў. Сабаленка. Перад.. [Юркам] было сорамна, і сам сабе Цімка здаваўся брыдкім. Карпаў. // Непрыстойны, брудны, пахабны. Пайшлі па вёсцы пра Зосю брыдкія плёткі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)