*Камнякі́, комнякі ’камы’ (івац. Жыв. сл.), да камякі (гл.). Пераход ‑мʼа > мнʼа характэрны для зах.-палес. гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кругль ’фундамент’ (Жд. 3). Назва ў адпаведнасці з формай. У радзе гаворак прыметнік круглы мае таксама значэнне ’квадратны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́крут ’вір’ (Яшк.). Згодна Талстому (Геогр., 214), да *vy‑krǫtъ ’тс’; гл. вы́крут, вы́круціць, фанетыка характэрная для гаворак поўдня Беларусь

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мызг ’мозг’ (Дразд.), Мыэок ’тс’ (кам., КЭС). Да мозг (гл.). Пераход о (у закрытых складах) > ы — характэрная з’ява некаторых палескіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сако́лле ’аддаленыя глухія месцы навокал’ (Яшк.). Ад кораня ‑кол‑ (гл. аколіца, наваколле) з прыст. са‑, тыповай для магілёўскіх гаворак, і суф. зборнасці ‑ле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лужэчак ’невялікая ўпадзіна, яміна’ (ганц., Сл. ПЗБ). З лужочак < луг2 (гл.); э замест о — характэрная з’ява паўд.-зах. бел. гаворак (Бел. дыял., 1980, 31–32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Війка ’невялікая лапатка для веяння’ (Выг.); гл. вейка. Да ве́яць (гл.). Мена ‑е‑ (‑ě‑) у ‑і‑ з’яўляецца характэрнай рысай беларускіх палескіх гаворак. Параўн. яшчэ укр. війка ’веялка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірглі́на ’вяргіня’ (рэч., Мат. Гом.). Да вяргі́ня (гл.). Тут адбылося выраўніванне суф. ‑іня на ‑іна. Устаўное ‑л‑ утварае больш характэрнае для бел. гаворак спалучэнне ‑глі, чым гі‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суры́ць ’рабіць смецце’, ’траціць грошы’ (Нас.). Гл. сур; магчыма, зыходная форма для апошняга, узнікшая ў выніку фанетычных працэсаў, характэрных для ўсходнемагілёўскіх гаворак (параўн. Мугілёў ’Магілёў’ і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раве́ць ’раўці, крычаць’ (віл., в.-дзв., лаг., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. реве́ть ’тс’. Арэальнае ўтварэнне паўночнабеларускіх і паўднёварускіх гаворак у выніку уніфікацыі асновы (Жакава, Бел.-рус. ізал., 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)