словолюби́вый гаварлі́вы, гаваркі́, словалю́б, -ба м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

говорли́вый

1. гаваркі́, гаварлі́вы;

2. перен. гаманкі́, гаманлі́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гаваркі́гаварлівы, гаваркі’ (БРС, Янк. I, 57; Шат.; Касп.; Сцяшк. МГ), гаво́ркігаварлівы, прыветлівы’ (Нас.). Рус. дыял. го́воркий, говорко́й, укр. говірки́й. У іншых слав. мовах няма. Здаецца, усх.-слав. новаўтварэнне па ўзору старых прыметнікаў на ‑к‑ (мадэль *govorъkъjь). Няма ў Трубачова, Эт. сл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаварлі́васць ж.

1. говорли́вость, разгово́рчивость, словоохо́тливость;

2. перен. говорли́вость; см. гаварлі́вы2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гавару́нгаварлівы чалавек’ (Янк. III, 17; Бяльк.; Інстр. III, 58). Рус. говору́нгаварлівы чалавек, балбатун, балака’, укр. говору́н (Рудніцкі, 667; няма ў Грынч.). Усх.-слав. утварэнне адлюстроўвае прасл. словаўтваральную мадэль *govorunъ (nomen agentis на *‑unъ ад *govoriti ’гаварыць’). Аналагічныя фармацыі з суфіксам ёсць і ў некаторых іншых слав. мовах. Параўн., напр., славен. govorȗn ’хвалько, фразёр’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаманлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць пагаварыць; гаваркі, гаварлівы. Нейкім асаблівым чуццём .. [Мікалай] адчуў неабходнасць падпарадкавацца гэтаму вясёламу, гаманліваму хлопцу з яснымі вачамі. Шамякін. // Ажыўлены, шумны (пра натоўп, гурт людзей і пад.). Вунь, быццам вецер прашумеў, прамільгнула гаманлівая купка дзяўчат, і ўжо з ваколіцы даляцела задзірыстая прыпеўка. Марціновіч. // перан. Шумлівы, незмаўкальны. Над рачулкай гаманлівай Заводзяць песні салаўі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаваркі, гаварлівы, гутарлівы, балбатлівы; гаманлівы, гаманкі, языкаты, языкасты, язычлівы, брахлівы (разм.) □ лёгкі на язык

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)