цёмна... і цёмна-... (а таксама цемна...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. цёмны (у 2 знач.); з цёмным адценнем, напр.: цёмнабароды, цёмнавалосы, цёмналісцёвы; цёмна-вішнёвы, цёмна-сіні, цёмна-фіялетавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прадзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Дзьмухаючы, прачысціць што‑н. [Тамаш] прадзьмухаў вішнёвы свой папяроснік і закурыў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вішня́к, ‑у, м., зб.
Вішнёвыя дрэвы, вішнёвы зараснік. Па-над парканам пышным валам Стаяў вішняк густы, прыўдалы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэм, ‑у, м.
1. Салодкая ежа з сумесі ўзбітых вяршкоў, фруктовых сокаў, кофе і інш.
2. Паўфабрыкат для праслойвання і ўпрыгожвання пірожных і тортаў. Лімонны крэм. Вішнёвы крэм. Шакаладны крэм.
3. Касметычная мазь. Ланалінавы крэм.
4. Мазь для чысткі скуранога абутку; вакса, гуталін.
[Фр. créme.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флажо́к, ‑жка, м.
Памянш. да флаг (у 1 знач.); невялікі флаг. Пафарбаваны ў вішнёвы колер, з гірляндамі кветак на кабіне, на кузаве, з флажком на радыятары.. [самазвал] зіхацеў і іскрыўся. Карпаў. // Кавалачак паперы ў выглядзе флага, прымацаваны да шпількі, доўгай ніткі і пад. Флажкі на карце. Ёлачныя флажкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіро́п, ‑у, м.
1. Канцэнтраваны раствор цукру (звычайна з фруктовым ці ягадным сокам). Вішнёвы сіроп. □ [Тамара:] — Зайдзі да мяне, Антон. Я напаю цябе вадой. Толькі што прынеслі сіфон. І сіроп ёсць. Шамякін. / у перан. ужыв. Ты сам адмахнуўся ад лёскату славы. Сіроп усхваленняў табе не па густу. Чарнышэвіч.
2. Густы адвар, прыгатаваны з сокаў лекавых траў.
[Фр. sirop.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ясне́ць, ‑ее; незак.
1. Станавіцца ясным, светлым; праясняцца. [Воблакі] пачынаюць дзяліцца, яснець, кучаравіцца і выплываюць з-за далягляду, як каравелы. Карпаў. Неба спакваля яснела. Мележ. / у безас. ужыв. На ўсходзе ўжо яснела. // Станавіцца больш лагічным, дакладным. Думкі цяпер у яе [жанчыны] пачалі яснець. Чорны. // Станавіцца радасным, незасмучаным. Твар у старшыні яснее, у вачах паяўляецца ўсмешка. Палтаран. Твой смех звінеў, Яснеў погляд Вясновы, Як вішнёвы цвет... Барадулін.
2. Вылучацца сярод чаго‑н.; віднецца. Толькі на ўскраіне, у вузкім акенцы аднаго з дамоў, жоўтай плямай яснела шыба. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які свеціцца, як агонь. Агністая чырвань на ўсходзе Адсвечвае, грае пажарам. Колас. Лес зашумеў мацней, захістаўся. Збоку бліснула яркая агністая паласа. Якімовіч. // Падобны колерам да агню; які адлівае фарбамі агню. З табою, клён, я разважаю. З тваёй агністай галавой. Броўка. // Пякучы, гарачы, як агонь. Усё дзіка, пустынна імшыцца, Агністая спёка стаіць. Багдановіч.
2. Палымяны, бліскучы, які ззяе ад узрушэння і пачуцця (пра вочы, позірк). Цёмны сад-вінаград, Цвет бяленькі вішнёвы, — І агністы пагляд, І гарачыя словы. Багдановіч. // перан. Палымяны, страсны. Любіў жыццё, свабоду я Душой сваёй агністай... Броўка. // Натхняльны, страсны. Сотні тысяч галодных Узнімаюць, як сцяг, Два агністыя словы: — Мір і хлеб! Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)