абмы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Абл. Памылка. Адным словам, думаў Васіль, абмылкаю вялікаю прыйшоў на свет гэты чалавек. Колас. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік церні таварышамі, што ён зрабіў цяжкую абмылку. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́ннік1 ’чалавек, які ўзяў на сябе якія-небудзь абавязацельствы’ (Гарэц.). Вытворнае з суф. ‑нік (< ьnъ + ikъ) ад назоўніка віна́1 ’доўг, абавязак’; параўн. рус. пск. вина ’тс’. Такім жа чынам утварылася блізкае да вышэйадзначанага ўкр. ви́нник ’даўжнік’, ст.-рус. винникъвіноўнік, вінаваты’ (XII ст.), польск. winnik ’вінаваты’, чэш. vinník, славац. vinník ’тс’.

Віннік2 ’вінакур, майстар па вырабу гарэлкі’ (Нас., КТС, КЭС, лаг.). Укр. винник, рус. винник ’тс’, паўн.-дзвін. ’рамізнік, які возіць віно (гарэлку)’, урал. ’чалавек, які патаемна гандлюе віном (гарэлкай)’, ст.-рус. винникъ ’віначэрп’ (з XI ст.); ’вінакур’ (з XVI ст.), польск. winnik ’вінакур’. Утворана пры дапамозе суф. ‑нік ад віно́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вінава́ты, ‑ая, ‑ае; ‑ват, ‑а.

1. Які правініўся ў чым‑н., зрабіў злачынства. Прызнаць вінаватым. □ [Толя:] — Тут не адзін дырэктар вінаваты. Не ўсе навучыліся дабро сваё, сваю працу як след шанаваць. Брыль. Віктар стаяў, апусціўшы галаву, і сапраўды адчуваў сябе вінаватым. Маўр. // у знач. наз. вінава́ты, ‑ага, м. Віноўнік. І правы і вінаваты.

2. Які з’яўляецца прычынай чаго‑н. Алеська.. скрыва пазірала і на Любу, быццам тая вінавата была ў яе гневе. Мурашка. Шышак — безліч, а спадчыны сасна не пакінула. Мабыць, вінавата проста месца. Навуменка.

3. толькі поўн. ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны. Вінаваты голас. Вінаватая ўсмешка. □ Ліда спадылба вінаватым позіркам глядзіць на брата. Пальчэўскі.

4. Які вінен каму‑н., мае доўг. [Паўлік:] — Бацька мой.. не мог ніяк з даўгоў выбрацца — Сегенецкаму вінаваты быў гэтулькі, што маці.. па паўлета дарэмна яму жала. Чорны. // у знач. наз. вінава́ты, ‑ага, м. Той, хто вінен каму‑н., мае доўг. [Ціток:] — Хай мне паадрабляюць усе вінаватыя. Лобан. Не плаціць багаты, а вінаваты. Прыказка.

•••

Богу душою не вінаваты (вінны) — зусім не вінаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)