запо́знены, -ая, -ае.

Які з’явіўся, здарыўся са спазненнем, занадта позні.

Запозненая вясна.

|| наз. запо́зненасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўня, -і, ж.

1. Фаза Месяца, калі відзён увесь яго дыск.

2. Росквіт, паўната.

Вясна ва ўсёй поўні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагада́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Успомніцца, прыйсці на памяць.

Нагадалася вясна 1945-га.

|| незак. нага́двацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ручаі́на, -ы, мн. -ы, -чаі́н, ж.

Невялікі ручай.

Вясна разлівалася ручаінамі.

|| памянш.-ласк. ручаі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разга́р, -у, м.

Пара самага высокага развіцця, самага моцнага праяўлення чаго-н., момант найвышэйшага напружання ў развіцці чаго-н.

У разгары пасяўная.

Вясна ў разгары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

1. што. Злучаць, змацоўваць нітамі¹.

2. перан., каго-што. Злучаць, звязваць.

Нітуе вясна сілы.

|| зак. знітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. нітава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дру́жны, -ая, -ае.

1. Звязаны дружбай, узаемнай дапамогай, выручкай.

Д. калектыў.

Дружная сям’я.

2. Які адбываецца адначасова, сумесна, бурна.

Д. смех.

Дружныя апладысменты.

Дружная вясна.

Дружна (прысл.) узяцца за работу.

|| наз. дру́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нада́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.

1. безас., з інф. Прыйсціся, здарыцца.

Мне таксама надарылася там пабываць.

2. Выдацца, выпасці.

Вясна надарылася надзвычай ранняя.

3. Трапіцца, сустрэцца.

Надарыўся цікавы чалавек.

|| незак. надара́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вясёнка1вясна’ (КЭС, лаг.). Да вясенка (гл.).

Вясёнка2 ’вясенняе жаночае паліто’ (навагр., З нар. сл.) запазычана з польск. jesionka ’дэмісезоннае паліто’. Пачатковае в‑ прыстаўное, па аналогіі да вясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладосць, юнацтва; вясна (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)